Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якое апраналі часцей у дарогу. Ён [Алесь] адкінуў вільчуру, выскачыў на снег і цераз тры прыступкі пабег да ўвахода, поўны трывогі і чакання (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 150).
Вінаваец м. Віноўны. Зоська знайшла вінавайцу сваіх бед - і ёй ад гэтага палягчэла (З. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 83). Вінавайцы назаўтра атрымлівалі сваю кару (там жа, 47).
Вінарка ж. (разм). Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага (В. Вітка - ТСБМ, I, 491).
Віначэрпій і віначырпій [ст.-руск. виночьрпьць] м. У старажытнасці - службовая асоба, якая загадвала пітвом, разлівала і разносіла яго на бяседзе. Віначэрпій з кубачкаў зняў атласныя сурвэткі (А. Карпюк. Белая дама - БД, 305). На княжым двары перад палацам яны не злезлі з коней, а пачакалі, пакуль сівагаловы віначырпій налье ў Ізяславаў шалом віно (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 17).
Δ Паж-віначэрпій: Паж-віначэрпій срэбным апалонікам наліў усім з дубовай бочачкі віна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 212).
Вінніца [ст.-бел. винница - 1. Вінаградная лаза. 2. Вінаграднік; польск. winnica] ж. Вінаграднік. [Блякс]: Ці мала наша віно мае смаку, Што так узгордзілі чарай? З ахайскіх Вінніц, паверце мне! (Я. Купала. Эрос і Псіха - Зб. тв., VII, 88).
Віра [ст.-руск. вира, вѣра - 1. Грашовая пеня, якая замяняла смяротную кару. 2. Грашовая пеня за забойства свабоднага чалавека; пеня за розныя злачынствы] ж. Грашовы штраф за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека.
о Дзікая віра [ст.-руск.] - віра, якая плацілася абшчынаю. «Дзікая віра! Дзікая віра!» - панеслася па Гарэлай Весі... Гэта былі страшныя словы (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 73). Яны хочуць, каб наша абшчына заплаціла князю Рагвалоду Свіслацкаму дзікую віру (там жа).
Вірнік [ст.-руск. вирьникъ, вѣрьникъ] м. Той, хто збіраў віру. У Гарэлую Весь прыязджаў княжацкі вірнік са сваім памочнікам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 76). Акрамя таго, дала весь вірніку і памочніку ягонаму корм на сядміцу (там жа).
Вірэл м. Берыл. А відовішча было надзвычай прыгожае: смарагдамі, яшмай ці вірэламі абсыпаныя паясы, наміткі, бранзалеты залатыя ці шкляныя трохгранныя, бронзавыя і медныя фібулы, сумачкі, абшытыя бісерам, тонкія пантофлікі, якія можна сціснуць у далоні, - многа багацця маюць новагародцы, ад таго ўпрыгожваюць сваіх жанчын (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 60).
Віславуха ж. Тое, што аблавуха. З-за столу устаў Янка, жупан надзеў і шапку віславуху (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 107).
86 👁