Старонка 105
◀ / 658 ▶
капітан ніколі не біў яго плёткай (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 56). Візантыйскі, прым. Які мае адносіны да Візантыі. – Ты хочаш цалкам узяць усё ад візантыйскай традыцыі? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 303). Візіна [ст.-бел. визина] ж. Бялужына. Елі таксама і візіну, частаваліся мёдам – бортнікі прывозілі кадзь за каддзю, і соладка, духмяна пахла на каменных калідорах у нядзелю ўвечар (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 467). Візэрунак [ст.-бел. визерунокъ; польск. wizerunek < ням. viseren < лац. visere] м. Малюнак, узор. Падзеі, словы, факты, чуткі нібы толькі што былі жменяй рознакаляровых шкельцаў, а цяпер, быццам змешчаныя ў нейкі чароўны калейдаскоп, які стаў павольна паварочвацца, паступова пачалі складацца ў геаметрычны візэрунак, у якім былі і сіметрыя, і нават сякі-такі парадак (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 220). Неўзабаве мяшчане, што сядзелі па хатах, цікуючы на вуліцу праз фіранкавыя візэрункі і шчыліны неадшчэпленых аканіцаў, зноў пачулі стрэлы (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы – МКГ, 228). Візэрунчаты, прым. Узорысты. Усе ў дрыготкім зарыве круціліся над галавою, мяняючыся месцамі, як дрэвы за акном вагона, візэрунчатыя, зрэзаныя, падобныя на затычкі старых графінаў, купалы Васіля Блажэннага (У. Караткевіч. Зброя – ЧЗ, 326). Вікінг м. Старажытнаскандынаўскі марскі воін. То не вікінгі ў чоўнах Выплылі ў паходы, – То плывуць па хвалях Нашы цеплаходы (Я. Купалы. То не рыцары з князем... – Зб. тв., IV, 325). Сцяг вікінгаў, на якім вышыты груган, ужо лунае над Сіцыліяй (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ, 408). / (іран.). [Віктар:] – Там немачка маладая аж дужа яго [Эдмунда] вокам адзначыла. А як жа! У паўночным духу мужчына. Вікінг! Апалон, злеплены з тварагу! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 133). Вілы [ст.-бел. вилы] мн. Кругі. ◊ Віламі па вадзе пісана (напісана) – невядома, ці ажыццявіцца што-н. А скуль ты знаеш, што яны канешне прыйдуць? Га? То яшчэ віламі па вадзе пісана? (І. Мележ. Мінскі напрамак – ЭСФ, 74). – Усё можа змяніцца, змяніцца ў лепшы бок. – Ну, гэта, друг ты мой, віламі па вадзе пісана, – панура адказаў Міхайла Іванавіч (Я. Колас. Пракурор – Зб. тв. у 12 т., V, 124). Праўда, ён [Сцёпка] падаў думку разбурыць «святы калодзеж», але гэтая заслуга віламі па вадзе напісана (Я. Колас. На прасторах жыцця – Зб. тв. у 12 т., VII, 52). Вільчура [ст.-бел. вильчура – бурка з воўчых шкур, вывернутых поўсцю наверх; польск. wilczura] ж. Воўчае футра ў феадальнай знаці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶