тысячы вершнікаў (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 76). // Выява вершніка на палотнішчы. [Вартавы] стаяў ля ўкапанай у зямлю харугвы Вялікага княства – бел-чырвона-белага палотнішча з вершнікам, над якім каронай узвышаўся трызубец Гедзіміна (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 598).
Весніцы мн. Плот з варотамі ў канцы вёскі. Сонца ўжо звярнула з поўдня, калі з весніц вёскі.. паказалася чарада кароў (А. Якімовіч – ТСБМ, I, 482).
Весь [ст.-руск. весь, вьсь] ж. Вёска. Але калі пазней тыя [татары] наваліліся хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, панясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 36)... ён [Глінскі] выпрасіў у караля аддаць весі, дворышчы і землі князёў-уцекачоў сваім братам (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 99). Таўцівіл з Эдзівідам, апёкшыся каля такіх сцен, пачалі паліць навакольныя весі, браць у палон Міндоўгавых коймінцаў (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 58). // Жыхары вёскі. І заплаціла весь дзікую віру, бо, як гаворыцца ва ўставах князёў свіслацкіх, «у іхняй зямлі, у іхняй верві галава ляжала» (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 76).
Весь ж. Прыбалтыйска-фінскае племя, патомкамі якога з'яўляюцца сучасныя вепсы. Але і наўгародцы імкнуліся не адстаць ад варагаў, а чудзіны і весь ад наўгародцаў (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 30). Апроч наўгародцаў, што займалі сярэдзіну, стаялі з левай рукі дружыны чудзі, меры, весі – на траціну вярсты і ў глыбіню дзесяткам радоў (там жа, 26–27).
Ветразь м., адрадз. (паэт.). Парус. Нахіліўся ветразь, Човен хвалі рэжа (Я. Пушча – ТСБМ, I, 484). Мірна на тонях, нібыта лілея, ветразь рыбацкі далёка бялее (А. Вялюгін – ТСБМ, I, 484). Дзвіна асляпіла вочы блакітам, а на ёй безліч ветразяў – чырвоных, сініх, зялёных (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 150). Няма ў мяне хоці весці свой струг па рацэ, лоўка ўхіляючыся ад камянёў, меляў ці ... ці стрэлаў з берага, дзе хаваюцца забойцы і толькі ловяць тое імгненне, калі рукі мае і галава занятыя ветразем, што вырывае з рук вецер (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 430). / у параўн. [Жывена] ..лежачы на ложку, сярод белых фіранак, што ўздымаліся ветразямі бачаных ёю толькі ў кнігах лодзій, успамінала сваё кароткае шаснаццацігадовае жыццё (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 30).
◊ Без руля (стырна) і < без > ветразяў – без акрэсленага накірунку (жыць, рухацца і пад.); пра таго, хто жыве без яснай дакладнай жыццёвай мэты. З таго часу, як у школе выявілі ў сына здольнасці дэк-
80 👁