часы – і ўрадлівасць вясковага асяроддзя на самавітае, каларытнае слова
рэзка пачала зніжацца. Адышлі ў іншы свет нашы мудрыя, багатыя на
казачныя словы дзядулі і бабулі, рэзка пастарэлі нашы бацькі і матулі, а іх
мацакі-дзеці, як птушаняты, разляцеліся з роднага гнязда. У час
глабальнай урбанізацыі і збяднення вёскі знікла моўная пераемнасць паміж
бацькамі і іх дзецьмі. Многія маладыя людзі, аддаючы даніну модзе, сталі
карыстацца "гарадской", рускай мовай. І адыходзіць вясковае слова ў
старыя хаты бацькоў, што аджываюць свой век. З сумам глядзіш, як
адплывае ў нябыт, імгненна старэе родная вёска і з ёю – тая мова, якая так
доўга была жыватворнай крыніцай вяскоўца. Так не хапае тых, хто будзе
ганараваць роднае слова, карыстацца ім з вялікай пашанай.
У нашым слоўніку зафіксавана лексіка і фразеалогія гаворкі, якой
карыстаюцца жыхары вёскі Заазёрная Маларыцкага раёна. Старая
афіцыйная назва вёскі – Ганна-Спаская (да 1964 года), вулічнае найменне –
Ра дык. Вёска адносіцца да так званага Олтушскага ключа. Паводле
царкоўнага летапісу, яна ўзнікла ў 1860 годзе пасля рассялення жыхароў
вёскі Олтуш уладальнікам маёнтка Сяргеем Парошыным. Названа
згаданым Парошыным ў памяць Ганны, жонкі дзеда па маці, генерала
Мікалая Ланскага. Згодна сведчанняў старажылаў, месца рассялення доўга
абмяркоўвалася
вяскоўцамі. Успамінаюць, што
спачатку збіраліся
будавацца на "Заныбы мыху", побач з сучаснымі Арэхаўскімі разлівамі,
пры старой Валынскай дарозе, што вяла з Берасця на Украіну. Аднак пасля
доўгіх ваганняў усё ж спыніліся на сухой мясціне, што знаходзіцца
недалёка ад Олтушскага возера. У выніку водная жамчужына апынулася як
бы ў вянку – у акаленні чатырох вёсак. Сёння Олтуш і Ланская
знаходзяцца побач з возерам і раздзяляюцца ім, а Заазёрная і Нікольская –
па левы і правы бок ад Ланской, воддаль ад воднай артэрыі.
Як успамінаюць старыя жыхары, лес падыходзіў пад саму вёску.
Недалёка знаходзіліся два возеры – памянёнае Олтушскае і Арэхаўскае,
якія спачатку паміж сабою, а таксама з шацкімі азёрамі былі звязаны
воднымі шляхамі. Блізкія лес і азёры стварылі спрыяльныя ўмовы для
жыцця вяскоўцаў. Лес дарыў грыбы і ягады, а азёры – рыбу.
Жыццё на ўлонні маляўнічай мясцовасці выхоўвала прыгожыя,
чыстыя душы, якія ўмелі выказваць словамі свае ўражанні і пачуцці.
Фарміраваўся багаты ўнутраны свет апавядальніка. Такіх "казачнікаў" у
вёсцы было многа. Збіраліся ў адной хаце і кожны зімні вечар вялі дапазна
аповед пра розныя жыццёвыя гісторыі. А падлеткі, седзячы на печы,
стоена слухалі гэтыя цікавыя жыццяпісы. Было ў вёсцы многа слынных
"спыву х і танэ чныць". Песня спадарожнічала вяскоўцам. Яна была
разам з імі падчас святкавання значных жыццёвых падзей – на вяселлях і
хрэсьбінах. Яе яны бралі з сабою на працу. Спявалі мужчыны і жанчыны
12 👁