дзяўчаты і хлопцы. Спявалі ў адным канцы вёскі і ў другім. Здавалася, у ціхі вечар ўсё наваколле напоўнена песняй. Каб душою адпачыць, скінуць з сябе цяжар жыццёвых клопатаў, збіраліся зімнімі вечарамі "на попраду хы". І тут песня акрыляла душы, напаўняла пяшчотай, давала сілу жыць і выжыць, нягледзячы ні на якія беды. Вёска была багатая і на самавітых, разважлівых гаспадароў, якія ведалі, як весці справу так, каб быў прыбытак і запас у сям'і. Гаспадарская жылка і сёння вельмі адчувальная ў іх нашчадкаў. У вёсцы быў вельмі адчувальны калектыўны пачатак. Успамінаюцца з асаблівай пяшчотай тыя "то локы", што прыходзілі на дапамогу жанчынам, якія нарадзілі дзяцей, хворым гаспадыням падчас капання бульбы ўручную. У рэшце рэшт усё рабілі талакой – будавалі хату, рыхтавалі лес на будоўлю ці на дровы. Разам сваякі білі свінню на каляды, пасля чаго вечарам сыходзіліся на застолле – "на пычі нку". Не адно вяселле не абыходзілася без "запорі жцюв" – незапрошаных людзей, якія ішлі глядзець нявесту, жаніха, "высі льных". Вёска жыла агульнымі падзеямі і клопатамі як у мірны час, так і ў гады ліхалеццяў. Праз яе пракаціліся войны і рэвалюцыя. Так, у гады Першай імпералістычнай вайны яе жыхары вымушаны былі пакінуць родныя мясціны. Многія апынуліся ў далёкай Расіі. Цяга да роднай зямлі была настолькі моцнай, што прымусіла вярнуцца на радзіму, да пустой хаты і запусцелага поля. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акружана немцамі. За сувязь з партызанамі яе чуць не спалілі. Многія мужчыны не вярнуліся з поля бою. Не прыйшлі бацькі – і засталіся сіратамі дзеці. Загінулі мужы – і ўдовы мусілі самі гадаваць дзетак. Бралі ў рукі плуг, каб рыхтаваць глебу да новага пасеву, бралі касу, каб пракарміць схуднелую карову. А самі сіраты-падлеткі кожную вясну ехалі на Украіну, каб зарабіць грошы для сям'і. Сённяшняе маладое пакаленне чуе пра гэта з вуснаў састарэлых дзядоў і бацькоў і думае, што яно шчаслівае. Яго дабрабыт забяспечылі нястомныя рукі прадзедаў, тых, каму так многа прыйшлося выцерпець у гады ліхалецця. Гаворка вёскі Заазёрная багатая на самабытныя словы і ўстойлівыя выразы. У ёй занатавана многа яркіх характарыстычных найменняў. Яна вартая захавання, бо з'яўляецца гістарычным помнікам, створаным вяскоўцамі, своеасаблівай энцыклапедыяй жыцця вялікай колькасці пакаленняў. У даведніку прыняты наступныя ўмоўныя скарачэнні слоў, спалучэнняў слоў: аг. – агульны род асудж. – асуджальнае безасаб. – безасабовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, сямі
12 👁