Прысвячаецца дарагім бацькам!
Прадмова
У наш час, калі паўсюдна назіраецца дэвальвацыя маральных
каштоўнасцей, калі мова забрудзілася грубымі, лаянкавымі словамі,
шматлікімі запазычаннямі, асабліва важным з'яўляецца зварот да
першакрыніц, да вытокаў народнага слова. Яшчэ В. фон Гумбальт лічыў,
што аснову нацыі, яе дух стварае мова, менавіта праз яе адбываецца
развіццё як асобы, так і народа ўвогуле. Вялікі нямецкі вучоны сцвярджаў,
што мова – не нешта застылае, гэта сфера дзейнасці духу, прадукт,
створаны ў кожны канкрэтны момант, статычны і пераходны. Праца
розуму, што паўтаралася спрадвеку, імкнецца да гукавога выражэння
думкі. Найвышэйшыя і самыя тонкія моманты структуры, асаблівасці
мовы могуць быць спасцігнутыя не праз асобныя яе элементы, а праз
звязнае маўленне, праз сукупнасць усёй гаворкі, якой і адпавядае мова. І
праз гэтую сукупнасць выказванняў увасабляецца дух нацыі, таму мова –
гэта глыбіннае і філіграннае выяўленне індывідуальнай своеасаблівасці
нацыянальнага духу. Найперш факты мовы дапамагаюць, на думку В. фон
Гумбальта, рэканструяваць жыццё былых пакаленняў, вытлумачыць
дзеянні
наступных.
Менавіта
праз
мову
адбываецца
ўздзеянне
нацыянальнага духу на іншыя народы і сусвет¹.
Асаблівую ролю ў жыцці кожнага чалавека мае родная мова, тая, на
якой прамоўлены першыя словы. Якраз гэтая мова стварае непарыўную
сувязь з тым маленькім куточкам, дзе ты з'явіўся на зямлі, зрабіў першыя
крокі па жыцці. Свет адкрываўся табе праз назвы розных прадметаў.
Рознамаітасць і багацце акаляючага свету фіксавалася ў словах. Розных –
пяшчотных, мяккіх, далікатных і іх антыподах, грубых, цвёрдых, як
камень. Так пазнавалася жыццё ў розных яго праявах. Спачатку
адкрываліся словы – назвы прадметнага акалення, затым словы –
характарыстыкі людзей, іх дзеянняў і ўчынкаў. Багацце роднага слова
бачылася ў вялікім ахопе рэчаіснасці, а таксама ў самой структуры
наймення, якая разнастайвалася прыстаўкамі і суфіксамі. Роднае слова
паступова ўваходзіла ва ўсе праявы жыцця чалавека, станавілася яго
своеасаблівым "пашпартам", "пасведчаннем", генетычным кодам. Яно
нітавала з усім родам, які таксама карыстаўся ім, чэрпаў з роднай гаворкі
ўсё неабходнае слоўнае багацце для выражэння сваіх думак і меркаванняў,
пачуццяў і эмоцый.
Гадамі дыялектнае слова жыло ў шматлюднай вёсцы, дзе з пакалення
ў пакаленне перадавалася, узбагачалася, шліфавалася. Але прыйшлі іншыя
_____________________________________________________________
1. Гумбольдт В. Изоранные труды по языкознанию. – М.: Прогресс, 1984. – С
Дадатковыя словы
зявіўся, зяўляецца, избранные
7 👁