КОЦ м. Плед, тонкая коўдра. Цёпла ў хаце, і пад коцам у ночы ні замерзніш.
КРУК: СЯДЗЕЦЬ КРУКАМ. Сядзець працяглы час, напрыклад, робячы што-небудзь.
КРУП-КРУП-КРУП выкл. Падзыванне для курэй.
КРУЧКА ж. Бручка. Сёлята ні кручка, ні буракі ні ўрадзілі; добра, што паранкі шмат накапалі – будзя чым свіней карміць.
КУДРА ж. Балоцісты лес. Кудра – гэта далінка, там сосны растуць, бярозкі, мокра, усё мохам зарошы, дзяругай. КУДРАЧКА
КУМПЯК м. 1. Бядро. З кумпякоў рабілі рулеты: косточку вымаім, солім, круцім тады ўжо ў марлячку. 2. Бядровая частка тушы.
КУРЧАТЫ мн. Кураняты.
(А)КЫШ выкл. Прэч!, пайшлі! (на курэй).
КЯТУРКА ж. Шырынка. Даўней кятуркі на гузіках рабілі, а потым ужо замкі знайшліся.
ЛАГАСІ мн. Расліна; расце па берагах рэк. [вымаўл. з выбухным г] Свіням траву сабіралі. Аж праз Лошу хадзілі, пад Кялёйці; лагасі там надта раслі.
ЛАГАЧ м. Лагачом білі дзяцей.
ЛАЙДАК м. П'яніца. Дзе ён жэніцца! Хто за гэтага лайдака замуж пойдзя!
ЛУПЫ мн. экспр. Вусны. Што ты лупы скрывіў!
ЛЫНДАР м. Гультай. Лындар – гэта каторы лынды збіва'е, бадзяецца, лындуе.
ЛЭХАЦЬ незак. экспр. Балбатаць, пляткарыць. Ні маю я часу з вамі лэхаць, трэба сена ісці варочаць.
ЛЮХТ м. Пустата ў печцы, каб дым цягнула ў трубу і воздух гарачы хадзіў і печку грэў. Мама калісьці цэглу збоку адбівала і люхты чысціла.
МАГІЛЬНІК м. Могільнік. З касцёла едучы, на магільнік заедзімся, бо даўно ўжо ні быўшы.
МАЛІРОВАНЫ прым. Эмаліраваны. Ніводнага добрага кубка маліраванага ні маю, усе цякуць.
МАНЫНАРКА ж. Пінжак. Порткі ўжо знасіў, а манынарка як навюткая.
МАТАЦЫКЛЕТ м. Матацыкл. От сабака добры быў: Лёнгін яшчэ па астравецкай дарозе на матацыклеце едзе, а ён ужо чуў, брахаць пачынаў.
МІРГАЦЬ незак. Маргаць. ПАДМІРГВАЦЬ незак. Падморгваць.
МІРТА ж. Мірт. Трэба ў Сабіны мірту ўзяць зафлянсаваць.
86 👁