Старонка 10
◀ / 386 ▶
МЛЫН: (ЯК) КАЛЯ МЛЫНА ХАДЗІЎШЫ. Дурнаваты (пра чалавека). НАСАТКА ж. Насоўка. У мяне ёсь надта харошы ўзор насаткі вышываць – дробненькія браткі. НАСТОЛЬНІК м. Абрус. Залілі настольнік кампотам і ні вымываіцца. ПАДЗЕЛЯ прыназ. Для, дзеля. Падзеля мяне так можыш нічога ні варыць, пачаюю. ПАДПАВЕТКА ж. Паветка, павець. Трэба дровы ў падпаветку знасіць, пакуль дождж ні пайшоў. ПАДУПАСЦІ зак. Адчуць недахоп чаго-небудзь. Нешта ей у галаве зрабілася. Можа яна з ядой падупала, ці што. ПАЗЕМКІ мн. Суніцы. Ні будзе сёлята паземак, ні цвітуць. ПАЗУР м. Ногаць (у чалавека). Пазур у палец урастае, хадзіць ні магу. ПАЛОДНІК м. Апалонік. ПАРАНКА ж. 1. Дробная бульба. Ні ўрадзіла ў гэтым годзе бульба. Засушыла. Садзілі такой харошай, бальшой, а накапалі пяць воркаў паранкі. 2. Запараная бульба. Раней ніхто летам паранкай свіней ні карміў – ні было. Палолі лён, буракі, усю эту травічку рэзалі сячкарняй, мама малачком абліе, трошачка мукі. Вот травой і карміл. ПАСЦІЦЬ незак. Пасвіць. Заўтра нашая калейка кароў пасціць. ПАТУРАЦЬ незак. Не пярэчыць, адносіцца паблажліва. Такі роспуста расце – а што ж ты хочыш, матка яму патурая, усё купляя, што захоча. ПІРХАЦЬ незак. Кашляць. Пагрэй плечы каля печкі, можа і пірхаць перастаніш. ПІТАНІЯ ж. Батарэйка. Вымі з часоў пітанію, каб ні пацякла. ПЛАСТ: ЛЯЖАЦЬ ПЛАСТОМ. Ляжаць не падымаючыся (пра хворага чалавека, гультая). ПЛЫВУН м. Ранні баравік. Баравікі-плывуны растуць у пачатку лета, калі жыта выплывае. ПЛЯЦ м. Вялікі кавалак зямлі. Цэлы пляц бульбай засадзіла – хто яе капаць будзя? ПОЛЕ н. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву участак зямлі. Поле гэта там, дзе расце бульба, жыта, авёс. А там, дзе трава – гэта санажаць. ПОЛЕ: ІДЗІ Ў ПОЛЕ! Такімі словамі адганяюць карову. ПОРТКІ мн. Штаны. Паедзім заўтра ў Астравец – трэба хлапцу порткі купіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁
◀ / 386 ▶