Старонка 11
◀ / 386 ▶
ПРАЕРАК м. Проразь, незашытае месца. Якая яна там швачка, толькі што машынку мая. Ворак пашыя, зробя праерак для галавы – эта ў яе сукенка. ПРАТАЦЬ незак. Апрацоўваць. РЫБУ ПРАТАЦЬ. Патрашыць, чысціць. КІШКІ ПРАТАЦЬ. Мыць, шліфаваць кішкі. МЯСА ПРАТАЦЬ. Разбіраць тушу, рабіць калбасы, клундзюкі, кумпякі. ПРУСЯ-ПРУСЯ выкл. Падзыванне для кароў. ПУЛЬ-ПУЛЬ-ПУЛЬ выкл. Падзыванне для курэй. ПЯРШАК м. Высакаякасны самагон. Пяршак – гэта першы літар, крэпкі – 60 градусаў, а можа і болей; як чысты спірт. РАСХРЫСТАЎШЫСЯ дзеепрысл. Расшпіліўшыся. Што ты лётаіш расхраставшыся, а потым пірхаць будзіш! РАСХРЫСТАНЫ дзеепрым. У расшпіленым адзенні. САЖАЛКА ж. Штучны вадаём. Сажалка – эта такі стаў, які чалавек выкапаў. САНАЖАЦЬ ж. Сенажаць, луг. Калі поле запусціць травой, не садзіць на ім нічога, то гэта санажаць, яе косяць. САСОННІК м. Сасновы лес. СВЕНТАЯНСКІЯ ЗЁЛКІ. Зверабой. Свентаянскія ад кашля памагаюць. СКАЛА ж. Цвёрдая зямля. Засушыла з вясны, а тут зямля пры гліне, скала, і ні абышло нічога; буду адсеяваць. СКАРАЧ м. Кусок саматканага палатна, якім закрывалі стол, калі елі. На гэты скарач сыпалі адвараную бульбу; па канцах звісалі махры, бо іх не падшывалі; недаткуць палатно, адстрыгуць – вот табе і скарач. СКВАРЫЦЬ незак. Смажыць. Сёння кабана нараніцы закалолі, свежаніны насквapылі. СКЛЮТ м. Худы, высокі чалавек. Санёк выцягнуўся за зіму, высокі стаў, худы, адны косці тырчаць. Іра кажа на яго: «Склют ты». СЛЯПАК м. Насякомае. Сляпак такі як муха, толькі паласаты. СМАТЛЫ прым. Вялікі, дужы (пра чалавека). От у Света дзеўкі сматлыя! І высокія, і грубыя. СМОРГАЦЬ незак. Шморгаць, зрываць. Як назад будзіш ісці, аўса насморгай – будзя што курам увечары даць. СПОРНЫ прым. 1. Пра начынне: у якое шмат улазіць. Гэты кошык спорны, ён хоць малы, алі глыбокі. 2. Пра рэчыва: якога шмат змяшчаецца. Дробныя крупы спарнейшыя, іх надаўжэй хватая. СТАЛЯВАННЕ н. Столь. За зіму так сталяванне закурэла, аж чорнае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶