ЗБЯЁДАЦЬ зак. Папсаваць, зламаць. От роспуста расце! Ні можа пагуляцца, як дзеці! Матка ўчора машынку прывязла, так ужо збяёдаў, паламаў. ЗГРЫЗОТА ж. Перажыванне, бяда. Такую згрызоту маю з гэтай каровай, табе ні расказаць. ЗЫДЭЛЯК м. Маленькая лавачка, табурэтка. Гэты зыдэляк я рабіў, калі ў школе вучыўся; яму ўжо пійсят гадоў. ЗЮ-ЗЮ-ЗЮ выкл. Падзыванне для гусей. ІНАКШЫ. Іншы. Хацела сабе куртку купіць, алі коляру ні дабрала. На мяне былі жоўтыя і белыя. Ну куды мне старой бабе такія! Каб які інакшы коляр, цямнейшы троха. КАЗЛЯК м. Масляк. КАЛАВАТЫ прым. Цвёрды. Кажух нейкі калаваты стаў, павярнуцца ні можна. КАМОРКА ж. Гаспадарчае памяшканне. Каморка падзелена на асобныя катухі – для бульбы, для паранкі, для агуркоў. КАНАПЕЛЬКІ мн. бат. Дрыжнік. Канапелькі заварваюць, як хто застудзіцца і сікае часта. КАПА ж. Магазіннае пакрывала. Калі куплёнае пакрывала – то гэта капа. Цяпер ужо дываноў ніхто і ні сцеля, толькі капы. КАПТУР м. Дзіцячая шапачка. КАПТУРЫК памянш. КОСЬ-КОСЬ-КОСЬ выкл. Падзыванне для каня. КАТУХ м. Адгароджанае месца ў хляве, у гаспадарчым памяшканні. Каморка падзелена на асобныя катухі: для бульбы, для паранкі, для агуркоў. КАТУШОК памянш. КВАШАНІНА ж. Халадзец. Я ў квашаніне толькі галярэтку люблю, мяса ні надта. КІТ м. Дрэнна прапечанае цеста. Ні ўдаліся ў мяне булкі, як кіт; печ была мала напалена. КЛУБЫ мн. Бёдры. КЛУНДЗЮК м. Мяса з бядровай часткі тушы. Як выражых костку з кумпяка, парэжыш на кускі, пасоліш, можна павэндзіць – гэта клундзюк. КНЫШ м. жарт. Дзіця. Круціцца пад нагамі увесь дзень, кныш гэты. КОРПАЛА агульн. Маруда. Корпала ты, ужо на аўтобус ісці трэба, а ты ўсё корпаішся. КОРПАЦЦА незак. КОТ м. Плесня. Хлеб трэба дзяржаць у халадзільніку; у хлебніцы ён на другі дзень катом зоймецца. КОТКА ж. Кошка. Дзе гэта котка падзелася, цэлы дзень ні відаць. КОТАЧКА, КАТОК
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁