Старонка 7
◀ / 386 ▶
ГРАБІЦЬ незак. Грэбці. ПАДГРАБІЦЬ зак. Падгрэбці. Падграбі сена каля гумна. ГРАФКА ж. Шпілька (засцёжка). Гузіка німа, спадніцу на графку зашпіліўшы. ГРОМАЗД м. 1. Вялікая непатрэбная рэч. Трэба вынесці вазон з хаты, а то стаіць громазд, усё акно займае. 2. зборн. Хлам ГУШТА ж. Курынае гняздо. Ні хочуць куры ў гушту несціся, шукаю яйкі пад плотам, у гумне. ДАЙНІЦА ж. Вядро, у якое дояць карову. Усе вёдры пражавелі, цякуць, дайніцай ваду нашу. ДАЛІНА ж. Нізіна. Пад ваўкарэзнікам, так пры даліне, столькі чарніц – вядро набярэш на аднымм мейсцы. ДРАБІНЫ мн. 1. Частка воза, абрашотка. 2. Калёсы. У драбінах сена возяць. ДРАПАК м. Культыватар. Драпак мае 3-4 зубы, ён глыбока ўразаецца ў зямлю; драпакуюць аржышча, саножаць, цвёрдую глебу. ДРАПАКАВАЦЬ незак. Культываваць. ПАДРАПАКАВАЦЬ зак. Пакультываваць. Трэба сёння аржышча падрапакаваць, бо заўтра ў дровы паедзім, часу ні будзя. ДРЫВОТНІК м. Месца, дзе сякуць дровы. Можа дзе на дрывотніку кашулю кінуў, паглядзі. ДУМБЛА ж. Тхліна. Як ў дзеравянай бочцы, не вымытай, агуркі засоліш, там плесень зацвіце – і смярдзяць думблой. ДУХ: ДУХ (ДУХІ) ЗАБІЛА. Засопся, задыхаўся. ДУШЫ мн. Цыпеліны. Пайду бульбу скрабаць – заўтра на раніцу хачу душаў нарабіць. ДЫВАН м. Саматканае пакрывала. Ручнікі ткалі васімнітовыя, дываны, посцілкі дымковыя. ЕЛЬНІК м. Яловы лес. ЖАГАРЫ мн. Тонкія сухія галінкі. Вымярз агрыст за зіму і ні аджыў – тырчаць жагары. ЖЫРКІ прым. Пра хатнюю жывёлу, якая добра есць. Харошы кабанчык – жыркі, лахчывы. ЖЭРГАЦЬ незак. Пераступаць. ПЕРАЖЭРГАЦЬ зак. Пераступіць. Абгародачка нівысокая, яе перажэргаць можна. ЗАПУДЗІЦЬ зак. 1. Напужаць, прагнаць. Я палю, а ён па кветках таўчэцца; так я яго як запудзіла! 2. Шпурнуць. ЗАРВАЦЬ зак. Пра карову: перастаць даіцца. Карова зарвала, скора цяліцца будзя.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 386 ▶