Старонка 88
◀ / 386 ▶
ШКАРАДЗЬ ж. лаянк. Вельмі непрыемны, сварлівы чалавек. Еты Віцька ў іх такая шкарадзь, што і зьвязывацца ні хочыцца. ШКРЫДА ж. неадабр. Пра шкодную, капрызную дзяўчыну. Ох жа ж ты і шкрыда ў нас! ШЛУННІ, ШЛУННЯ зб. 1. Вантробы ў жывёлы. Нада шлунні пірабраць ат парасёнка сёдні вечарам. 2. перан. Унутраныя органы чалавека. Усё шлуння паадбіваў, пакуль даехаў на етым віласіпедзі. ВЫРВАЦЬ ШЛУННІ. Дапячы, надакучыць. Вырваў ты, мой сынок, усе шлунні ў міне. ШЛЫНДА м. і ж. неадабр. Тое ж самае, што і брында. Шлында, а ні дзіцёнак, як пойдзе на цэлы дзень, дык як прапаў. ШЛЫНДАЦЬ незак. Тое ж самае, што і брындаць. А етаму абы толькі брындаць ды нічога ні дзелаць. ШМУТКІ мн. Адзенне. А шмуткі вязалі ў вузлы ды так і піравожалі. Шмуткі старыя павыкідаць нада, ніхай ні валяюцца. ШМУЦЦЯ зб. Старое, рванае адзенне. Пазабірай ета шмуцця, каб ні валялася. ШПУРАЦЬ незак., ШПУРНУЦЬ зак. Кідаць, кінуць. Як шпурнула даёнку, дык і паляцела. ШУБАЦЬ (ШЫБАЦЬ) незак., ШУБНУЦЬ (ШЫБНУЦЬ) зак. Кідаць, кінуць з усёй сілы. Ні шубай, табе гавару, пакладзі ціхенька! ЮШКА ж. Заслонка ў печы, у грубцы. Нада юшку аткрыць у грубцы, штоб угарна ні было. ЮШКА ж. 1. Вадкасць у супе. Пасірбай юшкі, штоб жывот ні балеў. ЮШАЧКА. памянш. Паеж, дзетка, юшачкі, а то жывот будзя балець ат сухамяткі. 2. перан. Кроў, што цячэ з носа . Так даў мне па насу, аж юшка пацікла. 3. перан. Смаркачы, што цякуць з носа. Ён такі нігеглы, усё юшка з носа цячэ і цячэ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 386 ▶