СТРАМ м. Сорам. Ой, людзічкі, страм які, саўсім міне етыя дзеці ў магілу зьвядуць!
СТРАМНІЦА ж. Бессаромніца. І як жа ты, страмніца, жыць ціперака думаіш?
СЬВІНУШНІК м. перан. Беспарадак, бруд. Разьвёў тут сьвінушнік, ні прайці, ні праехаць. Давай прыбірай!
СЬМЕШАЧКІ мн. Жартачкі. Карова ў гародзі буракі паела, а ёй усё сьмешачкі!
СЬМІХАТУН м. Вясёлы чалавек, весялун. Во, сьміхатун які ўрадзіўся, усё яму сьмешна.
СЬМІХАТУРА ж. Нешта смешнае. Во як было, адна сьміхатура, ды й толькі.
ТАРАНАВАЦЬ: ТАРАНУЯ незак. Пра стан, калі чалавек неспакойна сябе паводзіць. Чаго цібе тарануя, скажы? Чаго ты верцісьця?
ТАРНАВАЦЦА незак. Гарэзіць, шумець (часцей – пра дзяцей). Ідзі скажы йім, штоб ні тарнаваліся!
ТВАНЬ ж. Тое ж самае, што і багна. Во йікая твань посьлі дажджа, па вуліцы ні праехаць.
ТЫРСА ж. Мелкія апілкі. Тырсы прывёз, нада на чырдак закінуць.
УЛОННЕ: НА ЎЛОННІ (НА ЎЛОННЯХ). На каленях. Пасадзя цібе мамка, помню, на ўлонні і гушкая. Дзяржы етыя сумкі на ўлоннях, каб ні мішалі.
ЦЕПІРСЯ прысл. Даўно. А калі ён прыйіжджаў, што я ні бачыла? — Ды ўжо цепірся.
ЦЫТРА ж. неадабр. Вяртлявая, шустрая жанчына або дзяўчына. От жа цытра йікая шыбутная, усё ёй ні сядзіцца.
ЦЯМЦЯ-ЛЯМЦЯ м. і ж. Марудная, непаваротлівая асоба. Ён ні чалавек, а цямця-лямця — ні рыба ні мяса.
ЦЯЖОЛКА прысл. Цяжка. Дужа цяжолка, дзеткі, посьлі вайны было, пабачылі гора, дык пабачылі.
ЦЯЖОЛКІ прым. Цяжкі. Цяжолкую дужа сумку наклала, ні падняць.
ЦЯЛЬПУХ м. Непаваротлівы, нязграбны, тоўсты. Во, цяльпух які вырас ніпаваротлівы!
ЧАСЦЯКОМ прысл. Вельмі часта. Часцяком і к нам Васіль зайіжджаў, ні забываўся.
ЧЭРЦІ ТАРАНУЮЦЬ. Калі чалавек неспакойны, круціцца або злуецца. Чаго цібе чэрці тарануюць?
77 👁