куды. Стань ты пранцом-колікам, а то круцісьця, як чэрці цібе таранують!
ПРАЧУХАНКА: ДАЦЬ ПРАЧУХАНКІ. Ушчуваць, дакараць або нават пабіць. Матка мне ўчора такой прачуханкі дала, ні знаю, як я выдзіржала.
ПРОРАСЬЦЬ ж. Праслойка мяса ў сале. Атрэж-ка сала с прорасьцю, падядзім с цыбуляй.
ПРЫЦЕМКАМ прысл. Адвячоркам, калі ўжо сцямнела. Прыцемкам ўжо дамоў ішоў, цёмна ўжо было. Раніцай, калі яшчэ не развіднела. Вышаў на вуліцу шчэ прыцемкам і пашоў у Малкаў.
ПРЫПУТАЦЬ зак. Спутаць або прыпыніць бег каня. Нада каня прыпутаць. Застаць каго-небудзь знянацку, злавіць. Тут, кала гарода, яны яго і прыпуталі.
ПРЫПУЧАНЫ дзеепрым. Чалавек, які ўладкаваўся ў жыцці. Дзеці ў міне, слава Богу, прыпучаныя, паўстрайваліся, работаюць. Чалавек, які стварыў сям'ю. Меньшы мой ужо прыпучаны, ды й дачка ўжо замужам.
ПРЫПУЧАЦЦА незак. Прыстройвацца, уладкоўвацца. Нада якта ў горадзі табе прыпучацца, у дзярэўні шчас дужа трудна. Выходзіць замуж або жаніцца. Пара ўжо, мой сынок, табе прыпучацца, а то так усю жысьць і прахаласьцякуіш.
ПУЧЧА н. Лясная расліна (якая ?), сцяблы якой, аблупіўшы, можна есці. Як дзіцямі былі, дужа любілі, бывала, пучча ў лесі сабіраць і есьць.
РАЗМУНДЫКІВАЦЬ незак. лаянк. Марудзіць, доўга думаць або разважаць услых перад тым, як зрабіць што-небудзь. Ну, чаго ты шчэ размундыківаіш, і так усё ясна.
РАСПАЦЯКІВАЦЬ незак. Марудзіць, доўга разважаць услых перш чым зрабіць што-небудзь. Ні распацяківай мне, давай дзелай быстрэй.
РАСЬКІРЭЧЫЦЬ зак. Расставіць ногі. А ён раськірэчыў ногі, ні выдзіржаў ды як упадзя!
РЫЗЬЗЯ н. Старая, непрыгожая вопратка. Ну чаго ты ета рызьзя начапіла?
САБУГОРЫЦЦА зак. Сагнуцца або скруціцца. Во, мой дзіцёнак, сабугорыўся і заснуў, бедны.
САБУГОРЫЦЬ зак. З нічога што-небудзь зрабіць, прыгатаваць. Я паесьць вам сабугорыла, дык садзіціся паежця.
СКУГОЛІЦЬ незак. Выць (пра сабаку). І чаго наш сабака ўсю ноч скуголіў? перан. Плакаць наўзрыд, вельмі жаласна. Ну, чаго ты скуголіш, сьціхні ўжо!
80 👁