Старонка 85
◀ / 386 ▶
МАДЗЕЦЬ незак. Ледзь трымацца, пакутаваць. Во так і жывом, дачушка, мадзеім патрохі. НАРУТА: НА НАРУТУ прысл. Знарок, наперакор. Ён такі быў неслух, усё на наругу дзелаў. НАСТРАПАЛІЦЬ зак. Настроіць аднаго чалавека супраць другога. Настрапаліў ён йіе проціў нас, во чаго й ні дружым. НАЧАПУРЫЦЦА, ПРЫЧАПУРЫЦЦА зак. Прыбрацца, прычасацца, апрануцца прыгожа. Як начапурыўся, дык сам на сібе стаў ні пахож. Прычапурыўся ўвесь, у клуб сабраўся, ці што? НЫКАЛА м. і ж. неадабр. Чалавек, які бадзяецца, усюды суючы свой нос. Ныкала які-та, а ні чалавек, усюль нос свой прасуня. НЫКАЦЬ незак. Бадзяцца, усюды суючы свой нос. Ныкая, ныкая еты Бішка ўсюль, усё яму інцірэсна. ПАШЧЫКІ мн., лаянк. Сківіцы. У яго ад злосьці аж пашчыкі зьвяло. ПАД'ЯЛДЫКА м. і ж. неадабр. Той, хто падтаквае. А ты, пад'ялдыка, стой і маўчы, цібе ні спрашываюць! Той, хто падбухторвае. А етаму пад'ялдыку усюль нада ўлезьць. ПАД'ЯЛДЫКІВАЦЬ незак. Падтакваць. А ты ўжо чаго пад'ялдыківаіш, калі табе слова ні давалі? Падбухторваць. Ён толькі пад'ялдыківаць умея. ПАЛЁГАЦЬ зак. Узняць нешта, спрабуючы вагу. Цяжолую сумку наклала, дай палёгаю. ПАМАЗОК м. Пэндзаль для галення. Дай-ка мне памазок, пабрэіцца хачу. Тое ж, што і ПОДМАЗ. На, зьеж памазок, сьміяцца будзіш. ПАПРОБАЦЬ зак. Пакаштаваць. Нада суп папробаць, можа, пірасаліла. ПІСЯГ м. Рубец. Так сьцібануў мне прутом па руцэ, аж пісяг астаўся. ПЛЯСЬНІВЫ прым. У вяснушках. А плясьнівы ж быў, ой, людцы мае! Патаму Плешам ізвалі, што плясьнівы быў. ПОДМАЗ м. Кавалачак сала, якім падмазваюць патэльню, калі пякуць бліны, аладкі. У нас гаворуць, хто подмаз зьесьць, той вясёлы будзя. ПРАНЦЫ мн. Міфічныя істоты (магчыма, чэрці). А каб цібе пранцы зьелі! ПРАНЦОМ, ПРАНЦОМ-КОЛІКАМ прысл. Не рухаючыся, нічога не робячы. Сядзеў бы сабе дома пранцом, а то пацягнуўся німаведама
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 386 ▶