ВЫСТРАПАЛІЦЬ зак. Вельмі хутка нешта выказаць. Выстрапаліла мне ўсё ета і пабегла сабе, а я стаю, як ашалелая, ды й слова ні магу сказаць.
ГРОЙЛА н. Беспарадак, куча непрыбраных рэчаў. Наваліў цэлая гройла ў хаці і ні прыбярэ дажа.
ДРАЧОНЫ, ДРАЧОНІКІ мн. Дранікі. Нада бульбы начысьціць, напяку сёдні драчонаў. Люблю, як матка драчонікі пячэ.
ДУШНЯК м. Дзірка ў фундаменце хаты або ў пограбе для вентыляцыі, каб не было гнілі. Пазакрываць нада душнякі ў хаці на зіму.
ЗАКЛЯКНУЦЬ зак. Змерзнуць. Заклякլі маеногі на марозі ў етых сапагах. Занямець. Як пасядзела доўга, дык аж ногі закляклі, іці ні магу.
ЗАСТЫЦЬ зак. Змерзнуць. Саўсім рукі ў халоднай вадзе застылі, аж ні магу! Захварэць. А мой ты дзіцёнак, застыў саўсім, кашаль вон які падняўся!
ЗЕНКІ мн. неадабр. Вочы. Пралупіў зенкі і глядзіць, куды-та ён папаў.
КАЛЕНКІ мн. Калені. Садзіў, бывала, аднаго й другога на каленкі і карміў.
КРАМСАЦЬ незак. Рэзаць абы-як. Ні крамсай булку, парэж акуратна!
КРЫШАНІ, КРЫШАНЬКІ мн. Парэзаныя яблыкі або грушы (свежыя або сушаныя). Дастань крышанёў ш чырдака, кампоту зварым. Парэж етыя яблакі на крышанькі, патом пасушым.
КУРДАЯЧЫЦЬ незак. Гаварыць няправільна, незразумела. Што ён там курдаячыў — ні слова ні разабраў.
КУСТАВІЧКІ мн. Ірга – куставая расліна з чорнымі ягадамі, якія можна спажываць. А ў нас кала хаты куставічкі расьлі, мы йіх дужа любілі.
ЛАДНАГА прысл. Даўно. — А ці даўно ета было?— Ды ўжо ладнага. ліч. Нямала. Ну, ладнага ты грыбоў сёдні набраў, маладзец!
ЛАХАРДЗІК м. Ласунак, пачастунак (часцей — печыва). Ой, люблю, як матка лахардзікі пячэ!
ЛЕШЧ, ЛЕШЧЫК: ДАЦЬ ЛЯШЧА, ДАЦЬ ЛЕШЧЫКА. Даць аплявуху, падзатыльніка. Так, пастрыгся Вася, нада лешчыка даць, штоб косы быстрэй расьлі.
ЛІПЕЦЬ незак. Ледзь трымацца. Ай, атрывай ты етыя дзверцы, сіраўно яны чуць ліпяць. Саўсім захварэў наш Андрэй, чуць ліпіць.
ЛУПІКІ мн. неадабр. Вочы. Ну, што ты на міне свае лупікі тарашчыш?
83 👁