А. У. Ксяндзова
БАЦЬКОЎСКІЯ СЛОВЫ
Прадстаўленая ў артыкуле лексіка была ўласціва жыхарам вёскі Рэчкі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1989–1990 гг. гэтая вёска была адселена ў сувязі з падзеямі на Чарнобыльскай АЭС. Словы запісаны з вуснаў майго бацькі, Ксяндзова Уладзіміра Іванавіча (1935–2003 гг.), маці, Ксяндзовай Марыі Васільеўны (1939 г.н.), а таксама сваякоў, якія жылі ў вёсцы да яе адсялення.
АБСТРЫКАЦЦА, ПАСТРЫКАЦЦА зак. Апячыся крапівой. Усе рукі сабе абстрыкала, пакуль траву парвала ў гароччыку. Ні лазь туды, табе гавару, пастрыкаіш і ногі, і рукі!
АПЛЫЦЬКА м. і ж. неадабр. Апушчэнец, апушчэнка. Ходзя, як аплыцька, аж глядзець гідка. Аплыцька ты, хоць бы рашчасалася!
АПРАГЧЫСЯ зак. Занадта многа выпіць, пасля чаго дрэнна сябе адчуваць. Так напіўся вады, што чуць ні апрогся. На, пі, ды глядзі ні апражыся!
АТСТРАЦЬ зак. Адстаць ад сценкі або ад чаго-небудзь. Абоі ў залі атстралі, нада патклеіць.
АТСТРАМІЦЬ зак. Прысароміць. Так яго матка наша атстраміла, што і носа ў наш бок большы ні сунуў.
БАТНА ж. Вельмі гразкае месца. Цэлая багна на грэблі разлілася, і ні пройдзіш ужо па ёй.
БЕЗЮКІ мн. неадабр. Вочы. Безюкі свае вытарашча і глядзіць, як первы раз бача.
БЛЮСЦІ незак. Берагчы. Я тую хустку, што мне Віця падарыў калісь, усё ішчэ блюду, ні разу ні надзівала.
БРЫНДА м. і ж. неадабр. Чалавек, які бадзяецца або ходзіць далёка. Ну, і дзе ты, брында, падзелася, ужо шукаць цібе думалі.
БРЫНДАЦЬ незак. Бадзяцца, швэндацца. Як пойдуць зь Міллячэнкавымі ў лес, дык і брындаюць цэлы дзень.
ВЕК прысл. Ніколі. Так я тады йіхнага сабаку спужалася – думала, век к йім ні пайду.
ВІСКНУЦЬ зак. Моцна, высокім голасам крыкнуць. Як віскнуў на ўсю магу, што аж вушы заклала, — хіба ж можна так?
77 👁