Старонка 82
◀ / 386 ▶
Дзедзіна. Шлякам дываны ткалісі. Старыя Крукі. У шлякі було палатно. Канцэрава. ШЛЯКОВЫ прым. Паласаты, у палосы, у шлякі (пра даматканае палатно). Са шлякам ткалі, шляковая звалася. Старыя Крукі. ШЛЯХ м. Тое, што шляк. Ткалі ў шляхі палатно. Туркова. У шляхі палатно було. Цімошкава. ШНУР м. Шнур, які нацягваецца на кола калаўрота. Шнур слабка нацягнута, дрэнна прасці. Манякова. Ясёва, Даўгінава, Новае Сяло. Мальчык – стоўбік рэгуліраваць шнур тужэй ці слабей у калаўроці. Старыя Крукі. Канцэрава, Румполле. ШОРСТКІ прым. Цвёрды, каляны, густы (пра даматканае палатно). Шорсткая палатно – добрая палатно: крэпкая, каляная. Пераброддзе. ШПЕНЬ, ШПЯНЁК м. Стрыжань, на які насаджваецца цэўка. Сучыш цэўкі, дык цэўка лётаіць на шпяні. Шпянёк такі востранькі, на яго цэўка надзяецца. Манякова. ШПУЛЬКА ж. Тое, што ішпулька. Шпулька надзета на мітэрку, а тады рагач. Пераброддзе. Янова, Камянполле. Рагатка, а тады шпулька лі яе. Цімошкава. Дворнае Сяло, Марозькі, Смолеўцы, Румполле. ШТЫЎНА прысл. Прама, роўна. Штыўна стаяць і ні касяцца кросны, як кліны загнаныі. Ясёва. Штыўна кросны ставюць – прама, роўна. Новы Пагост. ШТЫЎНЫ прым. Цвёрды, каляны, густы (пра даматканае палатно). Ёсь радабоць, а ёсь штыўная палатно, гэта цвёрдая, каляная, густоя палатно. Пераброддзе. ШЧЭЛКА ж. Памылка пры тканні, блізна. Ідзець шчэлка, гэта блізна. Новае Сяло. ШЧЭТКА ж. Шчотка, якой часалі льновалакно. Часалі лён на шчэткі. Новае Сяло. ШЧЭЦІ адз. няма. Машына, якой чэшуць воўну. Ясёва, Даўгінава. ЮРОК, -рка м. Палачка з засечкамі на канцах, служыць для матання нітак на клубок. Юрком маталі ніткі на клубкі. Ясёва. Ціраз юрок маталі ніткі. Манякова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶