Старонка 81
◀ / 386 ▶
ЦЭЎКА ж. Цэўка. Цэўкі сучуць. Пераброддзе. Янова, Камянполле, Новае Сяло, Туркова, Цімошкава. Цэўка укладаіцца ў чаўнак. Цімошкава. У чаўнок цэўка удзяецца. Павяцце. На цэўку накручываюцца ніткі. Марозькі. Малая Кавалеўшчына, Старыя Крукі, Язна, Копцева І, Мётлы, Падзвінне, Манякова, Шарагі. ЦЯГАЦЬ (цігаць) незак. Выпростваць мокрую аснову пасля апрацоўкі лугам. Як аснова вымачыцца ў лузе, тады яе цігаюць. Манякова. ЧАЛОНАК м. Чаўнок. Чалонак – гэта па-прастому. Марозькі. ЧАСЛОЎКА ж. Пасма на клубку. Пасма на клубку – гэта ж часлоўка. Ясёва. ЧАСОЎКА ж. Тое, што часлоўка. Роп ужо другую часоўку, у гэту досыць матаць. Манякова. ЧАЎНАК м. Тое, што чалонак. Чаўнак ходзіць па зяву. Новы Пагост. Пераброддзе, Дзедзіна, Янова, Камянполле. Канец у чаўнаку пукаты. Новае Сяло. У зеў закідываіцца чаўнак. Туркова. Цімошкава. Іна шыбка, лоўка ткала, чаўнак у Манькі толькі лётуў. Малая Кавалеўшчына. Канцэрава, Румполле, Язна. ЧАЎНОК м. Тое, што чалонак. У чаўнок цэўка ўдзяецца. Павяцце. Чаўнок лётаіць па зяву. Манякова. ЧОХРЫ адз. няма. Воўначасальная машына, ваўначоска. Янова. На чохрах воўну часалі. Новае Сяло. ЧЫНІЦЬ незак. Рыхтаваць кудзелю для прадзіва. На стале большынство чынілі кудзеліну. Янова. Чыніць – гэта круціць лён у соілку, а тады гэту соілку прывязываюць да прасніцы. Манякова. ЧЫНОЎКІ род. чыновак мн. Тое, што цыноўкі. Канцэрава. Чыноўкі укладаюцца между пасам, каб чаўнак ішоў, каб быў зеў. Манякова. Чыноўкі у краснах – каб зеў робюўся у нітках. Бухалава. ЧЫНЫ род. чыноў мн. Тое, што цыноўкі. Чыны – дзве шчэпкі шырокіі, закладаюць, кап рассаідзіняўся зеў. Манякова. ЧЫСЛІНА ж. Тры ніткі у пасме. У чысліні тры ніткі. Туркова. Тры ніткі – адна чысліна. Ясёва. Трыццаць нітак у пасме. Чысліна – трыццаць нітак. Новы Пагост. Лішняя нітка пры суканні. Калі йдзець лішнія нітка у сучэнні, гэта – чысліна. Янова. ШАРАК м. Шэрага колеру даматканае палатно. Шарак – гэта паўсукенак ці рабізна. Ясёва. Новы Пагост. ШАСНАЦЦАТНІК м. Бёрда ў шаснаццаць пасам. Шаснаццатнікам кужаль ткалі. Манякова. ШЛЯК м. Палоска іншага колеру на вытканым палатне. Шляк – гэта палоска другога цвету на палатне. І ў дымковай пасцілцы тожа называіцца шляк. Шляк – палосы на палатне. Новы Пагост. Пераброддзе,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 386 ▶