Старонка 80
◀ / 386 ▶
ТРЫСЦІНА ж. Пласцінка ў бёрдзе. Пераброддзе, Дзедзіна. У бёрдзі трысціна робілася з рабіны. Новае Сяло. Ясёва, Даўгінава, Янова, Камянполле. Трысці ў бёрдзі, а адна трысціна. Павяцце. Трысцін нескулькі паламаіцца, ужо бёрда ня тоя. Дворнае Сяло. Трысціна выскачыла ў бёрдзі. Канцэрава. ТРЫСЦІНКА ж. Пласцінка ў бёрдзі. Пераброддзе, Дзедзіна, Новае Сяло. ТРЫСЦІНКА ж. Тое, што трысцінка. Трысцінка ў бёрдзі выламалася. Малая Кавалеўшчына. Трысцінка вывалюўшысі із бёрда. Манякова. ТРЫСЦІНОВЫ прым. З драўлянымі трысцінкамі (пра бёрда). Було трысціновая бёрда, часцей, було і стальноя, радзей. Манякова. ТРЫСЦІЦЬ незак. Злучаць разам ніткі. Упярод трысцілі ніткі, а тады сучылі. Даўгінава. ТРЫШЧОНЫ дзеепрым. Злучаны разам (пра ніткі). Трышчоныі ніткі, а тады сучаныі. Ясёва. Трышчоныі ніткі сучуць. Манякова. УЗЁЛ м. Вузел. Сукараткі – гэта узёл на ніццы, скручаная места на ніццы. Ясёва. УПОРЫНА ж. Падпорка для красён. Упорына ўпіраіцца ў стаў. Пераброддзе. УРОСКІДЗЬ прысл. Уроскідку (пра манеру ткаць). Гэткая палатно ткуць уроскідзь. Новы Пагост. УТОК м. Уток. Ясёва, Даўгінава, Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна, Манякова. УШТУРЫВАІЦЦА незак. Укідацца, уваходзіць. Чаўнок уштурываіцца ў зеў і прыбіваіцца бёрдамі. Манякова. УЮШКА ж. Тое, што вітушка. Пража зматана на ўюшку. Марозькі. ХЛАПЕЦ м. Станок, у які ўстаўлялася вітушка ці матавіла. Ясёва. ЦЫНОЎКІ мн. Дзве тоненькія дошчачкі ў кроснах, якія прадухіляюць блытанне нітак. Ясёва, Даўгінава. Цыноўкі – гэта дзве палачкі, плосканькіі, дліннінькіі, у краснах, кап ні асыпалісі ніткі. Новы Пагост. Пераброддзе, Дзедзіна. Цыноўкі і цыны – тоя самая. Новае Сяло. Туркова, Цімошкава, Павяцце, Дворнае Сяло, Смолеўцы, Марозькі, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына. ЦЫНЫ мн. Тое, што цыноўкі. Ясёва, Даўгінава, Новы Пагост, Янова, Камянполле, Новае Сяло. Цыноўкі і цыны – тоя самая. Новае Сяло. З пасам робюцца цыны. Туркова. Завуць іх цыны і цыноўкі. Дворнае Сяло. Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶