П.І. Кулік
МОВА МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА1
ВОВНА ж. Воўна. Чы клоччэ, чы вовна, альбы кышка повна.
ВУСЬЦЕ н. Месца ў печы, дзе дым выходзіць у каптур; яно заўсёды чорнае ад сажы. -- Ну й шыя у тыбэ Мыколка! -- П'ю, п'ю пыво. -- Пый ты, Мыкола, хоч самогон, а шыю трэба мыты. Марата, як вусьце
ВУЧЫПКА ж. Прывязка пугі да пугаўя. Прыв'яжы быче за вучыпку на бычелно, з пытлёю.
ВЧВАЛКЫ прысл. Наўскач. Іван Барбарын погнав коне вчвалкы, шо аж шепку згубыв.
ВЫРЦЁХА ж. Катушка для наматвання пражы з верацяна, даўжыня да 1 м, дыяметр каля 30 см. Змотай ныткы з выртына на вырцёху.
ВЫСКЫРЫТЫСЬ зак. Ашчэрыцца. Шо гэто ты, Волька, на мынэ выскырылась?
ВЫСМАГНУТЫ зак. Выпарыцца. Покы поросетовы рвала зілле, вода в чыгуні с картоплямы вся высмагла.
ВЫЧУХРОВКА ж. Цёрка для зачысткі веласіпедных камер. Поїхав я на ровыры у Выжары косыты сіно і дэсь пробыв колысо. То добрэ, шчо була вычухровка, то залатав кіху.
ВЫШЕЇ м. Віша. Як тілько2 пудмэрзнэ каля возыра, трэба будэ накосыты вышару скотыну пудосласты.
ВЭДЛУК прысл. Акрамя. Поїлы зразу всэ: капусту, крупнык, мнесо, вэдлук журу овсеного.
ГНУШКА ж. Тонкі лёд, які прагінаецца і трашчыць пры хадзьбе па ім. Пушлы до Галушкы у вольшыну у рові на гнушку ковзатыся.
ГУРОК м. Агурок. Шось мій собака гыдко їсьць. А можэ ему гурка з картоплямы даты?
ЖЫЛІЗНЯК м. Рыдлёўка. Пітюх жылізняком выкопав такую ему, шо аж до жабів докопався.
ЗАКЛЕКНУТЫ зак. Застыць, здохнуць. Моя долынька! Шось мое поросе захворіло. Покы бігала до вітінара, а воно вжэ заклекло.
1 Прыводзяцца словы, запісаныя ў вёсцы Галоўчыцы (мясц. Головчычы) Драгічынскага раёна. Вёска знаходзіцца ў 20 км на паўднёвы захад ад Драгічына, ў 10 км на паўднёвы ўсход ад Антопаля.
2 Літарай ї аўтар абазначае спалучэнне йі, а таксама галосны і пасля цвёрдых зычных.
77 👁