Старонка 78
◀ / 386 ▶
нада було выбеліваць. Павяцце, Дворнае Сяло, Марозькі, Смолеўцы, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына, Канцэрава. СУРОВЫ прым. Тое, што суравы. Суровая палатно – ішчэ ня беліная палатно. Дзедзіна. СУЧКА ж. Дэталь у калаўроце. Ясёва. Сучка – гэта дзіраўная лапатка ў калаўроці. Дзедзіна. Сучка ў калаўроці ёсць. Туркова. Павяцце, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына, Канцэрава, Румполле. СУЧЫЦЬ незак. Тое, што сукаць. Будзім ніткі сучыць у сянёх. Манякова. СЦЕЛІШЧА н. Месца, дзе быў пасланы лён на полі. Ідзі пайшчы шчаўлю на гэным сцелішчы. Манякова. СЦЯНА (сціна) ж. Мера даўжыні асновы красён і палатна, чатыры пярэчкі. Калі нітка кругом абойдзіць, гэта называлася сціна. Ясёва. Сціна – сем аршын, дзевіць аршын. Новы Пагост. Аршынамі мералі палатно: восім, дзевіць аршын, дзесіць – гэта сціна. Пераброддзе. Сціна – па восім, дзевяць аршын. Янова. Сціна – і пяць, і шэсць, і сем, і восім, і дзесіць, і адзінаццыць, і пітнаццыць мэтрўў. Новае Сяло. Сціна – дванаццыць чыслін. Туркова. Сціна – дзевіць аршын. Павяцце. Сціна – восім аршын. Дворнае Сяло. Старыя Крукі. Усякая сціна была: і столькі аршын, і столькі. Канцэрава. Сціна – гэта ў даўжыню дзесіць аршын. Манякова. СЧЫНІЦЬ зак. Падрыхтаваць кудзелю да прадзіва. Нада счыніць кудзелю, буду прасці. Манякова. ТАЛІЦЬ незак. Прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна. Вот Люба маладца, як таліць. Манякова. ТАЛЬКА ж. Тонкая нітка пры прадзенні. Вот напрала: дзе талька, дзе балька. Ясёва. Вот прадзець: гдзе талька, гдзе балька. Янова. Дзе талька, дзе балька – і тоўста, і тонка спрала. Новае Сяло. То талька, то балька – то тонка, то тоўста спрадзіна. Туркова. Дзе талька, дзе балька – няроўна напраджана. Павяцце. Напрала ты дык напрала : дзе талька, дзе балька. Вот прадзець Гануля: то талька, то балька. Малая Кавалеўшчына. ТАРАЛУШКА ж. Тое, што літэрка. Шпулька завінчываіцца таралушкый. Манякова. ТКАЛЯ ж. Ткалля. О мая сістра некалі бала дужа добрая ткаля. Новы Пагост. ТКАНІНА ж. Тканіна палатно, якое тчэцца. Наваі два: адзін – дзе аснова, другі – дзе тканіна круцілася. Павяцце. ТКАННЁ н. Тое, што выраблена тканнем. Нада скручываць у трубкі сваё тканнё. Манякова. ТОПАЛЬНІЦА ж. Понаж у калаўроце. Нагой націскаіш на топальніцу, кола й круціцца. Пераброддзе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶