СОІЛКА ж. Тое, што кудзеліна. Казалі: "Нада спрасці сваю соілку, каб каліда ні заспела". Манякова.
СТАВІНА ж., мн. ставіны. Адна палавіна ткацкага станка. Ставіны і стаўкі – адно й тоя ж. Дворнае Сяло. Адна ставіна ў мяне ішчэ недзя бадзялася на гарэ. Смолеўцы.
СТАВЫ мн. Кросны, хатні ткацкі станок. Пераброддзе, Дзедзіна, Туркова, Цімошкава, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына. Нада ш умець ставы паставіць, што вы думаіці. Канцэрава.
СТАЙНО н. Прыстасаванне для трапання лёну – убіты ў зямлю кол. Кол угоніш у зямлю і пярэш аб яго лён, геткі кол зваўся стайно. Даўгінава.
СТАЛІЦЬ зак. Спрасці вельмі тонкай ніткай, высокаякасна. Во як ты сталіла, умеіш жа вот так тонка спрасці. Манякова.
СТАН м. Кавалак палатна, якое дарылі на вяселлі. Стан падарыла значыць – палатно падарыла. Ясёва. Стан на свадзьбу дарылі. Новы Пагост.
СТАЎКА ж., мн. стаўкі. Тое, што ставіна. Ставіны і стаўкі – адно і тоя ж. Дворнае Сяло.
СТАЦЬВІНА ж. Дэталь у калаўроце. Ясёва.
СТАЦЬВІНА ж., мн. стацьвіны. Бакавая частка ткацкага станка. Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна, Янова, Камянполле. У ставах ёсь дзве стацьвіны. Манякова. Стацьвіны, іх дзве ў краснах. Павяцце.
СТАЯК, -а м. Тое, што стайно. На стаяк лён трапалі. Кол у зямлі ўвагнаны сядзеў, гэта й быў стаяк. Манякова.
СУКАЛА н. 1. Прыстасаванне для сукання нітак. Ніткі сучуць, сукала завецца. Пераброддзе. Сучылі ніткі на сукалі. Янова. Новае Сяло, Туркова, Цімошкава. 2. Прыстасаванне для навівання нітак на цэўкі. Цэўкі сучуць на сукалі. Румполле. Сукала – гэта палачка такая, іна ўдзяецца ў цэўку, тады круцюць калаўротам і ніткі наматываюцца, насучываюцца. Манякова.
СУКАРАТКА ж. Сукаратка. Ясёва, Янова, Камянполле. Нешта ўсё твае ніткі ў сукараткі пашлі. Манякова.
СУКАЦЬ незак. 1. Сукаць, намотваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала. Сукаюць ніткі на цэўкі сукалам. Пераброддзе. 2. Звіваць некалькі нітак у адну. У вадну нітку звіваіш і дзве ніткі і болі, гэта – сукаіш ніткі. Дзедзіна.
СУРАВІЗНА ж. Нябеленае, грубае палатно. Суравізну нада вымачываць, бяліць. Манякова.
СУРАВЫ прым. Нябелены, грубы (пра палатно). Ясёва, Даўгінава. Суравоя палатно – ня беліная, ні параная. Янова. Суравоя палатно адбеліш, яно станіць мяканькім, белінькім і тады шый з яго, што хочыш. Новае Сяло. Суравоя палатно нада було бяліць. Туркова. Цімошкава. Суравоя палатно
81 👁