ГУНЬКА ж. Зрэбная посцілка. Ізрэбная пасцілка — гунька, і прастыі пасцілкі называюць гунька. Ясёва. Пераброддзе, Дзедзіна, Лугі. Гунькі ткалі, коні імі накрывалі. Туркова.
ДАРОЎКА ж. Вітушка. Ясёва, Пераброддзе, Дзедзіна. Даробка, цэўкі на ей сучылі. Даробка была і маткі матаць на яе. Гэта ўжо былі сучаныі ніткі. Новае Сяло. Павяцце. Даробка — з ліповый карыны такая. На яе маталі ніткі. Старыя Крукі.
ДАРОГА ж. Тое, што блізна. Во якую дарогу ў палатне зробіла. Манякова.
ДАТЫКАЛЬНІК м. Кіёк з нацягнутым на яго палатном у ткацкім станку для пачатку і заканчэння ткання. Затыкальнік і датыкальнік. Ім начыналі і канчалі ткаць. Янова.
ДВАНАЦЦАТНІК м. Бёрда ў дванаццаць пасам. Манякова.
ДВАЦЦАТНІК м. Бёрда ў дваццаць пасам. Дваццатніком бавульніцу ткалі, самыі тонкіі ніткі. Манякова.
ДЛІНЯ ж. Мера палатна, роўная 2 — 3 сценам (гл. сцяна). Дліня — дзве, тры сцяны палатна. Ясёва.
ДРУЧКА ж. Прылада для апрацоўкі лёну на кужаль. І пачасаўка скажуць і дручка — гэта адно і тоя ж. Ей кудзелю апачасывалі. Манякова.
ДЫВАН м. Дыван; коўдра, вытканая з рыззя; дыван з рыззя. Трантоўку ішчэ дыван завуць. Ясёва. Дыван з трапак. Новы Пагост. Трапачны дыван. Пераброддзе. 2. Посцілка, вытканая прыгожымі ўзорамі. Красівы пірабор тожа завуць дыван. Ясёва.
ДЫВАНОВЫ прым. Які мае адносіны да дывана; які з'яўляецца дываном (гл. дыван). Дывановыі былі палавікі, дывановыі дарожкі. Манякова.
ДЫМКА ж. 1. Узорам тканае палатно. Дымка — гэта ўзорная тканая палатно. Ясёва. Дымка ткалася ў чатыры ніты. Новы Пагост. Са шляком ткалі, дымкай ткалі. Малая Кавалеўшчына. Канцэрава. Дымка — пірабіраная коўдра, у восім, шаснаццыць нітоў ткалі. Манякова. 2. У выразе: У ДЫМКУ — узорам, з узорамі (ткаць палатно, тканае палатно). Можна аднацветна ткаць што-небудзь, а можна у дымку. Копцева П.
ДЫМКОВЫ прым. Узорны, з узорамі (пра палатно). І ў дымковай пасцілцы тожа называіцца шляк. Ясёва. Шляковая ткалася, дымковая. Старыя Крукі. Я сама, бувала, дымковая ткала, чаго я толькі ні піраткала. Канцэрава.
ЁЛАЧКА ж. Тое, што ёлка. Рабізну ткалі ў рыб'я вочкі, у ёлачку. Манякова.
81 👁