ЁЛКА ж. Узорам тканае палатно ў чатыры ніты (ужываецца звычайна ў выразе: у ёлку ткаць, у ёлку тканае). У чатыры ніты ткалі палатно, гэта называлася – ткаць у ёлку ці ткаць у ёлачку. Манякова.
ЖАБКА ж. Шрубок у калаўроце, на які надзяваецца шпулька і які служыць для рэгуліроўкі шнуркоў. Манякова.
ЖАЛЕЗКА ж. Дэталь у калаўроце. Мітэрка, а тады жалезка ў калаўроці. Туркова. Цімошкава.
ЗАКРУТКА ж. Дэталь у калаўроце, якая служыць для рэгулявання шнура. Шнур каб палажыць ці паслабіць, дык для гэтага ёсць закрутка ў калаўроці. Канцэрава.
ЗАЛА ж. Луг, шчолак (служыў для адбельвання, адмочвання пражы, палатна). Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна. Залой пражу атмачывалі, адбелівалі. Дзедзіна. Пражу атмачывалі ў зале. Канцэрава.
ЗАСМАРЖКА ж. Вузел на нітцы, які завязваецца адвольна на нітцы пры прадзенні. Халера, ішчэ адна засмаржка на нітцы зробілася. Манякова.
ЗАТЫКАЛЬНІК м. Тое, што датыкальнік. У затыкальніку два кіёчкі. Адзін укладаіцца ў навой. З гэнага навая ідзець на гэтат навой палатно. На затыкальніку начыналі і канчалі ткаць. Ясёва. Як начынаіш і канчаіш ткаць – затыкальнік. Цімошкава. Затыкальнік, ім начыналі і канчалі ткаць. Павяцце.
ЗБОІСТЫ прым. У выразе: збоістае палатно – густое, акуратна збітае пры тканні палатно. Збоістая палатно – акуратна збітая палатно. Новы Пагост.
ЗБОЙКІ мн. Папярочныя планкі у кроснах. Збойкі – пярэчкі ў краснах, клінамі збіваюцца. Туркова. Збойкі – гэта тры пярэчкі ў краснах. Марозькі. Тры збойкі нада ў краснах. Малая Кавалеўшчына.
ЗГРЭБ'Е (згрэб'я) н. Тое, што зрэб'е. Спірва йдзець кужаль, послі пакула, ці пакуля ішчэ яе завуць, тады йдзець згрэб'я, а тады пачасся і ачоскі. Дзедзіна.
ЗЕЎ м. Прамежак паміж ніжнімі ніткамі асновы красён, праз які праходзіць чаўнок. Ясёва, Даўгінава. Чаўнок ходзіць па зяву. Новы Пагост. Каза вышла, два зявы зробілася. Янова. Новае Сяло. У зеў закідываіцца чаўнак. Туркова. Цімошкава, Павяцце, Дворнае Сяло, Марозькі, Смолеўцы, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына, Канцэрава, Язна.
ЗРЭБ'Е (зрэб'я) н. Зрэб'е, грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры тканні лёну; палатно з такога валакна. Зрэб'я – самы горшы лён, тады пачасся, а тады кужаль. Новы Пагост. Спірва, як чэшуць лён, ідзець кужаль, тады пачася, а ў канцы пакуля, ці зрэб'я. Янова. Лён дзеліцца на зрэб'я, пачасся і кужаль. Марозькі. Вот я вам раскажу, як у нас лён
80 👁