БЛЮЗНА ж. Тое, што і блізна. Кажуць: блюзна ідзець, ніправільна ткана. Ясёва. Блюзну зробіла. Новы Пагост. Ідзець блюзна. Пераброддзе. Дзедзіна. Блюзна ідзець. І ткалі ў блюзёнкі. Янова. Блюзна палучылася. Туркова. Цімошкава.
БОЙКА ж. Мера лёну, роўная прыкладна 4 кг. Дзве бойкі лёну паўпуда. Бойкі візалі вяровачкамі, а тады трапалі. Манякова.
БЫК м. Памылка пры снаванні кроснаў, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Снуеш кросны, абмылісся, бык палучыцца. Манякова.
БЫКА ПАЛАЖЫЦЬ. Памылка пры тканні, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Во тчэць — быка палажыла і тчэць. Туркова. Абмылілася ў тканні — быка палажыла, кажуць. Цімошкава.
ВАЛАК м. Навой. Аснова на валак навіваіцца. Пераброддзе. Дзедзіна.
ВАСЬМІНІТНЫ прым. Тканы ў восем нітоў (пра палатно). Такоя палатно було пасці ш васьмінітная. Новы Пагост.
ВАЎНЯНЫ прым. Ваўняны, зроблены з воўны. Паўсукенік — калі па кужалю патыкалася ваўнянымі ніткамі. Смолеўцы.
ВЕРАЦЁНА н. Вярацяно. А дзе гэта маё вірацёна, хацела во чалавеку паказаць. Новы Пагост. На вірацёна пралі. Румполле.
ВЕРАЦЯНО н. Тое, што верацёна. Вірацяном пралі ўперат. Туркова. Цімошкава.
ВІРЭЙКА ж. Бакавая частка бёрда. Збоку планачкі, гэта вірэйка ў бёрдзі. Ясёва.
ВІТУШКА ж. Вітушка. На вітушку пражу наматываім. Ясёва. Адаропка — адно, а вітушка трошку другоя. Новы Пагост. Напрадзём пражы, а тады на вітушку наматываім. Цімошкава. Адаробка і вітушка — тоя самая. Канцэрава.
ВІЮШКА ж. Тое, што вітушка. На віюшку маталі пражу. Павяцце.
ВОЛЬНА прысл. Не крута, не туга (звіты, скручаны, спрадзены). Вольна пралі. Вольнінька спрадзець, роўнінька. Янова.
ВОЛЬНАЯ ПРАЖА. Някрута спрадзеныя ніткі. Буваіць крутая пража і вольная. Новы Пагост. Пераброддзе, Дзедзіна.
ВЫЦІРАЛЬНІК м. Даматканы ручнік, якім выціраюцца. Выціральнікі ткуць, пасцілкі, настольнікі. Новае Сяло.
ГАЙСАЛКА ж. Дэталь у калаўроце, якая звязвае кола з понажам. Гайсалка звязываіць кола з лапатачкыйу калаўроці. Новае Сяло.
ГНЯЗДО н. Месца ў калаўроце, куды ўстаўляецца рагач і шпулька. У гняздзе сядзіць рагач і шпулька. Цімошкава.
100 👁