АДХОНАВАСТЫ прым. Не круты, пахілы (пра аснову). Адхонавастыі ніткі – гэта ня крута напрадзеныі ніткі. Манякова.
АДХОНЫ прым. Тое, што адхонавасты. Аснова буваіць адхоная. Ясёва.
АСНОВА ж. Аснова (кроснаў). Ясёва, Пераброддзе, Дзедзіна. Пражу афарбавала на аснову. Дзедзіна. Аснову наўюць на навой, а тады канцы разрэжуць. Янова.
АТРАПІНІК м. Даматканы ручнік, якім выціралі рукі, пасуду. Я табе калі дам гэтым атрапнікам! Манякова.
АЧОСКІ мн. Рэшткі, адходы пры часанні лёну. Лён чэшуць, у канцы ачоскі астаюцца. Пераброддзе.
БАВАЛЬНІЦА ж. Баваўняныя ніткі, купленыя ў магазіне, для ткання. Бавальніца куплялася маткамі. Янова. Бавальніцу ткалі, іна куплялася. Новае Сяло.
БАЛЬКА ж. Таўставата спрадзеная нітка. Ясёва, Даўгінава. Талька і балька, як прадзеш. Дзе тоўста спрадзеш, дзе тонка. Пераброддзе. Вот прадзець: гдзе талька, гдзе балька – і тоўста, і тонка спрала. Новае Сяло. То талька, то балька – то тонка, то тоўста спрадзіна. Туркова. Напрала ты дык напрала: дзе талька, дзе балька. Дворнае Сяло. Вот прадзець Гануля: то талька, то балька. Малая Кавалеўшчына.
БАЧНЫ прым. Бакавы (пра навой). Гэты бачныі наваі. Новы Пагост.
БЕРДАВЫ: БЕРДАВАЯ ТРОСЦЬ. Трысцінка ў бёрдзе. Бёрда састуўляіцца, у бёрдзі ёсць бірдавая тросць. Новы Пагост.
БЕРДЗІЦА ж. Дошчачка для замацавання трысцінак у бёрдзе. Було дзве бердзіцы у бёрдзі. Манякова.
БЁРДА н. Бёрда. Ясёва, Даўгінава, Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна, Янова, Камянполле. У набілку ўстуўляіцца бёрда. Янова. Новае Сяло, Туркова, Цімошкава, Павяцце, Смолеўцы, Дворнае Сяло, Марозькі. Радабочныі бёрды для радабоці, для рэдкага палатна. Новы Пагост. Канцэрава.
БІЛА н. Набіліцы. У нас болі набільніцы завуць, алі завуць і біла. Гэта адно і тоя ў краснах. Манякова.
БЛІЗНА ж. Памылка пры тканні палатна, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Ідзець шчэлка, гэта блізна. Новае Сяло. Ткала, памылілася, вот і йдзець блізна. Марозькі. Кажуць: во тчэш – блізна пашла. Канцэрава.
БЛЮЗЁНКА ж. Памянш. да блюзна. Ткалі ў блюзёнкі. Янова. Павяцце.
75 👁