ПОЛЭНУТЫ зак., фальк. Паляцець. Полэнь, соколю, полэнь, яснынькый, до нашого батэнька (з песні). П.
ПОНЫКНУТЫ зак. Зніцець. П.
ПОПЛЫВСТЫ зак. Паплыць. Попліў пароход. П.
ПОПОРІЗАТЫСЬ зак. Прайсці, праехаць па цяжкай дарозе. Ны було прослідку – цылухом попорізався. П.
ПОРЦЫЯ ж. Чарка. П.
ПОСВЫСЦЁЛ м. Нясталы чалавек. Чуго вуна за юго пушла, чы ж гэто мужык, пусвысцёл якыйся, удразу выдно, шчо гуруваты будэ. Км.
ПРІЛНЫК м. Трыпутнік (травяністая расліна). П.
ПРІСНЫЙ прым. У выразе: Прісна зымля. Зямля, не пакрытая снегам. На прісну зэмлю нападав сніг. Ан.
ПРОСЛІД м. Ледзь прыкметны след. Хтось ішов, бо прослід выдно на росі. П.
ПРОТОР м. Іголка без вушка. П.
ПРЫБОЛОТКА ж. Каўпак кольчаты, падбалацянка (грыб). П.
ПРЫБОЛОТО н. Месца каля балота. П.
ПРЫПАДКОВА ж. Падучая хвароба. Прыпадкова взяла. П.
ПРЫПАДКОВЫЙ прым. Хворы на падучую хваробу. П.
ПРЫСЛОННЕ н. Чырвоны слуп над сонцам на захадзе. Якаясь зьмєна погоды будэ, бо на заході такое прыслоньне було. У.
ПРЫСТІНЬ н. Пярсцёнак. Дзівін.
ПРЫСЫ мн. Асцюкі ў ячмені. Трэба колосоваты ячмінь, коб прысы одліталы. Ан.
ПУРХА ж. Перхаць у скаціны. П.
ПУСТЫНЬ ж. Пустка. П.
ПУТПОЛОНЫК м. Перапечка (з хлебнага цеста). Спычы путполоныка, я його вэльмы люблю. У.
ПУХА ж. Тупы канец яйка. П, У.
ПУЧКА ж. Бутон. П.
ПЫГАРКА м. Плеўка (на малацэ); падрумяненая ці трохі падгарэлая частка бульбы, кашы. П.
ПЫЛЮТКА ж. Палавіна качана капусты. П.
ПЫРЫКУЛЬБАЧЫТЫСЯ зак. Перакуліцца. Як дам дэ чым, аж пырыкульбачыся. У.
ПЫРЫЛОМЫТЫ зак. Пераараць поле ўвосень другі раз. Пырыломыты на зыму полэ, як воно ны выроблянэ добрэ, там пырый. Ан.
ПЫРЫЛЫТАТЫ незак. Пра падзенне зоркі. Зора (зоря) пырылытае. П.
81 👁