ПЫРЫХЛЕБЛЯНЫЙ прым. З апалымі бакамі (пра карову). Пырыхлебляна корова, бы глабына. Ан.
ПЫЧОНЬЦЯ ж. Печаная бульбіна. П.
РАПА ж. Пласт неўрадлівай глебы чырвонага колеру таўшчынёй 7—8 см. На рапі сад ны хочэ росты; корэнь шчэ'пы доходыть до рапы і высыхае, пробыты ны можэ. Ан.
РАПЫЦЯ ж. 1. Цвёрды пясчаны пласт зямлі. Рапыця – рыжый помыз жовтым, пысок твэрдый. 2. Прамежнасць паміж капытоў у каровы. П.
РАТВЫЦЯ ж. Прамежнасць паміж капытоў у каровы. Ан.
РАХОВАТЫ незак. Лічыць. П, Бс.
РОЖОН м. Мучное печыва. Рожны пыклы с тіста: скачее у качёлку тісто, потом наполовыну пырыгорнэ, звэрху ножыком позначыть шэ, і казалы рожон. Ан.
РОЗБУРКЫ мн. Кароткія загоны. П.
РОСПРЯТАТЫСЬ(-СЯ) незак. Распранацца. П.
РОССВЫТАТЫ незак. Світаць. П.
РОСТАВКА ж. Лужына расталага снегу. Як высною роставкы, то й выйіхаты ныможна було. Ан.
РОСТАРАКАТЫ зак., экспр. Разбіць. П.
РОСХЮДНЫК м. Травяністая расліна. Росхюднык – нызынькый, малюсінькы цвыточкы жовтынькы, і зымою, і літом, кутяшкамы росстылайіцься. П.
РЯМКА ж. Рамка. П, У.
САДІВНЫЦЯ ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. Трэба бігчы в сыло садівныць шукаты. П.
САДІЛЬНЫЦЯ ж. Жанчына, якая садзіць бульбу. П, Бс.
СВЫТЮВКА ж. Заранка, ранішняя зорка. П.
СВЫТОВАЯ ЗОРЯ ж. Заранка, ранішняя зорка. П.
СІВКЫЙ прым.; сівкэ полотно. Рэдкае палатно. П.
СКВЫРЖ м. Закрутка на нітках. Збыгають сквыржі на нытцы. П.
СКІМЫНЫТЫСЯ незак. Скнарнічаць. Чого ты скімыныся, сып, ны шкодуй, в тыбэ ж мныго шэ. У.
СЛІДЗІВКА ж. Бочка з-пад селядцоў. П.
СЛЫЗЫТЫ, СЛЫЗІТЫ незак. Быць пакрытым сліззю, не гаіцца (пра рану). Рана слызыть. П.
СМАРКЫ мн. Соплі. П.
СМЫРДЮХА ж. Лясны клоп. П.
СМЫТЫНА ж. Парушынка (якая часам трапляе ў вока). П, У.
СМЫЮН м. і ж. Дзіця, якое пачынае смяяцца. П, У, Бс.
96 👁