Старонка 54
◀ / 386 ▶
ОРАБЫНА ж. Рабіна. П, У. ОРІХ м. Агрэх, незахопленая плугам палоска зямлі. Оріха ны выкынув. П. ОСА ж. Асіна. П. ОСІНКА ж. Асенняе ягня. Ан. ОТЁСА ж. Атоса. П. У. ОТПЭРЫТЫ зак., экспр. Адлупцаваць. П, У. Той чоловік чуть ны отпэрыв мынэ, з бычём біг за мною. У. ОТРЭТЫНЫ мн. Атрэп'е. П, У. ОТСЛУЖЫТЫ зак. Перастаць быць працаздольным членам сям'і. Гарасым отслужыв ля дытэй і ля внукув – вжэ ны здужае робыты. Манечка батэньку отслужыла – в коморы сэрпа положыла (з песні). П. ОШЫБНУТЫСЬ(-СЯ) зак. Памыліцца П, У, Бс. ПАЗА ж. Шрам ад рога на скуры ў жывёлы. Выгнала пазу корові. Ан. ПАЗЮР м. Ногаць. П. ПАЛЁР м. У выразе: ДАТЫ ПАЛЁРУ. Моцна насварыцца, прабраць, расправіцца з кім-небудзь. Хоть бы прыйіхав колы і дав йім палёру. У. ПАЛЫТЫСЬ незак. Пра стан цечкі ў кабылы. П, У. ПАНТОЧЫТЫ незак., экспр. Есці. Всё панточыш і панточыш, колы вжэ ты найісься. У. ПАРНЫК м. Балотная расліна. Парнык в болоты ростэ, шырокэ лысте, як попарыш ногы, то впотрыбляють. П. ПАСТЫ зак. Даць ускладненне, паўплываць адмоўна. І топіро пало мні на мозгы. У. ПЛЁШЧЫТЫ УХА (пра каня). Прытульваць вушы, выказваючы незадавальненне. П. ПЛОХЫЙ прым. Спакойны, рахманы (пра жывёл). Плоха курыця. П. Хвыдорын бычок плохый, а мій як гад скачэ, жутко пудыйты У. Такое тылётко плохынькэ. Бд. ПЛЫВУН м. Плывучы мул на дне вадаёма. Плывун – ны здэржаты; плывун почті тое самэ, шо муля. П. ПОВОДШЧЫК м. Той, хто водзіць каня ў час ворыва. П. ПОГРАБІТЫ зак. Адубець (ад холаду). Пограбілы рукы. П, У. ПОДВЫРЭДНЫК м. Травяністая расліна. Подвырэднык – лысточкы, як на орабыны, жовтынькы цвыточкы. П. ПОКУШАТЫ зак. Пакаштаваць. Покушай суп, чы ны пырысолыла я? У.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 386 ▶