Старонка 53
◀ / 386 ▶
МЫНТЫТЫСЬ(-СЯ) незак. Хварэць на панос (пра парасят). П, У. МЫНТЮШКА ж. Мянташка. П. МЫНЮТА ж. Мінута. А (К). МЫЧКА ж. Месца пад заднім пальцам на капыце каня. Пуд мычкамы чясто мокрэць заводыця у конэй. У. МЫШШЫ ГРЫБЫ мн. Неядомыя грыбы.Тэўлі (К). НАВЇЛНЫК м. П, навылнык м. У. Тое, што можна ўзяць на вілы за адзін раз. Навїлнык сіна. Навїлнык гною. П. НАДВЇД м. Праводзіны. Заплаты, Іванко, за надвїд – взавтра ны пушчу на свїй двїр (з песні). П. НАКОПСАТЫСЯ зак. Нахадзіцца, нарабіцца. За дэнь накопсався – аж ногы гудуть. У. НАКЫСЛЁНЫЙ прым. Насычаны вільгаццю (пра драўніну). П. НАПОРНЫЙ прым. Настойлівы. П. НАПОСУПЫТЫСЬ(-СЯ) зак. Насупіцца. П. НАПРАСНО прысл. Дарэмна. П, У, Бс, Ан. НА РОСКЫДЬ. Спосаб арання ад краёў да сярэдзіны. П, У. НА РОССВІТЫ. На світанні. П. НА СКЛАД. Спосаб арання ад сярэдзіны да краёў. П, У. НАСТОЙЧЛІВЫЙ прым. Настойлівы. П, У, Бд. НАСТОЯШЧО прысл. Па-сапраўднаму. Вжэ настояшчо поночы. П, У, Бс, Бд. НАХВОЇТЫ зак. Моцна намачыць. Шчось хмурыця, ны трэба открываты картоплі, а то шчэ дошч пійдэ і нахвоїть. У. НЫДБАЙНЫЦЯ ж. Жанчына, якая адносіцца нядбайна да сваёй справы, да сваіх абавязкаў. П, У. НЫЗЫНУТЫ зак. Штурхнуць. П, У, Бд. ОБУЙ м. Абутак. П, У. ОДДЫШКА ж. Адпачынак. Это оддышка тыпэр, а ны робота. Ан. ОДЛЫГ м. Перапынак. Ідэ і ідэ дошч, одлыгу ныма ёму. Ан. ОДНОЛІЧНІК м. Аднаасобнік. П, У. ОЖМЫНЫТЫ зак. Навярэдзіць руку ў час жніва. Ожмыныла руку, натягла. П, У. ОЛЕШЧ м. Лешч. П. ОПАДАТЫ незак. Нападаць са злосцю, апантана, ашалела. Як мэд быруть, то пчолы так опадають! Я й на зэмлю лягаю, і всёромно дэсь залізэ і вкусыть. У. ОПКОСЫТЫСЯ зак. Скасіць, выкасіць. В гэтум році я до дошчів успів опкосытыся, высушыты і в хлів прывысты. У.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 386 ▶