ЛУХЫЙ прым. Глухі. Лухый, як пэнь. П.
ЛУЧ м. Прамень. Коло сонця лучі. П, Бс.
ЛЫЖКЫ мн. Ляжанне (пра лён) і месца, дзе быў пасланы лён. Лён у лыжках. П.
ЛЫСТАЧ м. Жменя наламанага зялёнага галля. З дэрыва наламнэш голля зылёного – і лыстач. П.
ЛЮМА ж. і м. Плакса. Ну й люма ты, і пальцём навыть ны зачыпы! У.
ЛЮМАТЫ незак., экспр. Плакаць. Пырыстань люматы, ты ж вылыкый вжэ. У.
ЛЮМЗАТЫ незак. экспр. Румзаць. Ны люмзай, маты зара прыйдэть. У.
ЛЯНЫЙ прым. Ільняны. П, Бс.
ЛЯПКА ж. Непакрытая шэрсцю частка храпы ў каровы. П.
МАГРЭПА ж. і м. Несур'ёзны чалавек. Гуцкі (К).
МАЁВЫ ГРЫБЫ Агульная назва веснавых грыбоў. П.
МАЙКА ж. Маёмасць. П.
МАНЫСТ м. Водная расліна. Маныст – по воді, цвіт жовтынькый, круглый, лыст почті як на латачовы, бы росстылайіцьця на воді, по одний цвытэ. П.
МАНЬКЫТУХА ж. Вышываная частка жаночай кашулі. П.
МАНЭКЫН м. Прыдуркаваты чалавек. П.
МАТУЛЯ ж. Хрышчоная маці. А (К).
МАХЛЕЙ м. Хлус. А (К).
МІНА ж. Выраз, рысы твару. У ёго завшы міна такая. У.
МІРШЧЫК м. Землямер. Гуцкі (К).
МЛЕЧ ж. Малокі ў рыб-самцоў. П.
МНЯСО ГАРБУЗОВЭ н. Мякаць гарбуза, дзе знаходзіцца насенне. П, У.
МОКРЭЦЬ м. Хвароба капытоў. П, У.
МОРСЛЯКЫ мн. Маршчыны. П.
МОСЫЙІТЫ незак. Імжэць. Мосыйіть дошч. Ан.
МОТЫЛЫЦІ мн. Хвароба ў авечак. П, Бс.
МУДРЭ ДЭРЫВО н. Дэкаратыўнае дрэва сямейства хвойных з мяккай іглічай і шышкамі. Мудрэ дэрыво – [іголкі] ныбы на ёлцы, алэ мняхкы, і шышычкы мняхкы; в маёнтку бачыла. П.
МУЧАНЫЦЯ ж. Крывяная каўбаса. Трохы мнёса прыварыть ячмэню, грэчкы, росколотыть, поналывае в кышкы і пычэ, такая смачна мучаныця получейіця. Ан.
МЫМРЫТЫ незак. Гаварыць незадаволена. А (К).
83 👁