Старонка 51
◀ / 386 ▶
КНУРОВАТЫ незак. Пра стан цечкі ў свінні. П, У, Бс. КОВДУНОВАТЫЙ прым. Пузаты. П, У. КОВПАК м., КУПАК м. Варона, капялюх (грыб). П. КОЛОСОВАТЫ незак. Аддзяляць зерне ад асцюкоў. Тыпэр обмолотыв с соломы, колосуеш його, прысы обываеш. Ан. КОЛОТЫТЫ незак. Абмалочваць самае буйное зерне. П. КОЛЮШЧА КАРОВА ж. Бадлівая карова. П, У. КОНЧЭ прысл. Абавязкова. П. КОНЭЧНО прысл. Абавязкова. Мні завтра конэчно трэба в Кобрэнь. Чы ж конэчно всэ забыраты! П. КОНЭЧНЭ прысл. Абавязкова, менавіта. Шо то за дівка такая вродылася: дай юй конэчнэ тое самэ, шо й старшуй, а не — такый гвалт справыть. У. КОРКОШКЫ мн. У выразе: На коркошках. На кукішках. На коркошках сіла. Ан. КОРМНЫК м. Кормны парсюк. П, У. КОРМНЫЦЯ ж. Кормная свіння. П, У. КОРОВАТЫ незак. Здымаць кару. П, У. КОРЧАГА ж. Куст. А. КОСАРІ мн. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. Косарі повырнулы туды, ужэ под дэнь, колысь жэ часів ны було. Ан. КОСТЫРВА ж П, костырова ж. У. Брыца (пустазелле). КОТЫ мн. Страва з ільнянога семя. Коты — то галушкы з одходув льняного сім'я, його довго товчы трэба у ступы, і так йіх йілы тожэ. Ан. КРАЁВЫНА ж. Аполак. Ходім прынысэм с тобою краёвыну, бо мні самому тяшко соваты. У. КРЯВКАТЫ незак., экспр. Сакатаць (пра курэй; піскліва). П. КРЯКАТЫ незак. Каркаць (пра варону). П, У. КУСАЧЫКЫ мн. Пласкагубцы. П, У, Бс. КУСЯВКА ж. Дробная слізкая рыбка без калючак. П. ЛАСКУТ м. Невялікі кусок тканіны. П, Бс. ЛАТЫШ м. Старая адзежына. Він був в старому полатаному латоші. Бд. ЛОГОВЫШЧЭ н. Логава. П, У. ЛОМЫТЫ незак. Араць іржышча. П. ЛОНЧЯК м. Жарабя-пярэзімак. П. ЛОПАТА ж. Няроўнасці ў касе у выніку няўмелага кляпання. Лопату вгнав в косу. П. ЛОХАНЯ ж. Вялікі збан. Вострава (К). ЛОХАЧІ мн. Буякі. П, У. Тры бутлі лохачів поставыла на зыму. У.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 386 ▶