Старонка 44
◀ / 386 ▶
МЕШАНЬ: ПРЫГАТАВАЦЬ МЕШАНЬ. Падрыхтаваць, прыгатаваць корм для свіней. Ваду, лупінкі, картошку, муку – усё паткалачу і на тры разы падзялю прыгатаваную мешань. І потым даю свіням. НАРАДКА ж. Павозка, у якой возяць гной. Гной накідаюць у нарадку і возяць на полё. НАЧЛЕЖНІК м. Той, хто ганяе коней на начлег. У нас начлежнік коней ночу глядзеў. НОС м. Востры канец яйка. Нос – завостраны канец яйка, самая дзюбка. НЯСУШКА ж. Курыца, якая нясе яйкі. У мяне старыя нясушкі. НЯЎДОБА ж. Зямля, малапрыгодная для пасеву сельскагаспадарчых культур. Няўдоба – няўдобная почва для пасеву. ПАДСЦІЛКА ж. Салома, якой падсцілаюць жывёлу. Падсцілка для каровы вельмі патрэбна, каб не мерзлі бакі ў скаціны. ПАДХОЖЫВАЦЦА незак. Упраўляцца. Люблю падхожывацца: карміць курэй зярном, пойла цяляці даваць, карове – сена, свіням мешанку раблю. ПАЛАВІННЕ н. Рэшткі, якія застаюцца пры абмалоце збожжа і ачыстцы зерня; мякіна. Як палаеш, палавінне адлятае ўбок. ПАЛІЦА ж. Частка плуга, якая аддзяляе і пераварочвае падрэзаны лемяшом пласт зямлі; адвал. Паліца адкідвае зямлю. ПАМЁТ м. Поле, якое ніколі не апрацоўвалася. Памёт –полё, на якім нічога не расце. ПАПАРА ж. Папар. Папара – дзе нічога не сеяна. Летам там кароў пасуць. ПАПЯРОЧКА ж. Папярочны загон. Конь не дайходзіў да канца, тады ўпоперак несколько градок заруць і садзяць-папярочка. ПАРАНКА ж. Прыгатаваны корм для жывёлы. Замешваю муку, дабаўляю парэзаную крапіву, заліваю вадой ды і нясу карові гэту вот паранку. ПАСБІШЧО н. Месца, дзе пасецца жывёла; выпас. Былі спецыяльныя месцы, пасбішчо, дзе пасвілі коней. ПАСЛЕД м. Адыходы пры малацьбе. Калі вееш жыто, паслед лажыцца ўсярэдзіне, а за ім – дробнае жыто. ПАСТРОЛЬКІ мн. Частка збруі – рамяні, якія злучаюць ворчык з хамутом пры запраганні каня ў плуг, барану. Пастролькамі прывязвалі каня да бараны. ПЛУЖОК м. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі. Плужок быў картофлі абганяць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶