Старонка 45
◀ / 386 ▶
ПОДСЦІЛ м. Салома, якой падсцілаюць жывёлу. Салома – самы лепшы подсціл для жывёлы. ПОЙЛА н. Прыгатаванае піццё для цялят. Насыплю мукі ў каструлю, завару, пачакаю, пакуль астыне, тады і даю пойла цяляці. ПОКЛАД м. Яйка, якое кладуць у гняздо, каб несліся куры. Поклад трэба аставіць, каб пасля там жа несліся куры. ПОЛЁ н. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі. Мы ўсё полё засеялі жытам цяпер. ПОСТАЦЬ ж. Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва. Постаць – калі жняя заняла перад сабою метар шырыні ці два і скрозь гоніць гэту паласу. ПРАСТА ж. 10-15 жменяў зжатых сцяблоў. Дзесяць ці пятнаццаць жменяў ляжаць разам – праста. ПУСТЫНЯ ж. Неўрадлівае поле. Пустыня – нявырабляноё, пустоё полё. Яно не радзіла, нічога не расло, адныя кустэ. ПЯТКА ж. Тупы канец яйца. Пятка слабейшая за нос. Калі дзеці гуляюць у біткі, то ёю адразу не б'юць. ПЯРЭБЕРТ м. Ахапак, пласт сена, саломы, набраны граблямі. Перабіраюць пярэберты граблямі ці ложаць вілкамі. РОЖКІ мн. Матыка з зубамі. Рожкамі палолі бураке, моркву, а потым акучвалі цяпкаю. РЭШАТО н. Прыстасаванне ў зернеачышчальных машынах. Усыпалі ў рэшато зерне і прасявалі, пыл вылятаў, а тады насыпалі ў мяшке. СЕЧКА ж. Прыгатаваны корм для жывёлы. Сечку даём і карові, і свіням, і курам. СКРЫЛЬ м. Валік зямлі, што адкладваецца плугам пры ворыве. Як плух адверне скрыль зямлі, дык вароны адразу ляцяць. СМОЛКА ж. Вадкасць, што паяўляецца ў каровы на сасках за месяц да цялення. Як з'явілася смолка, то і карові прас месяц апладзіцца. СТАЎПЕЦ м. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Стаўпец размяшчаўся папярок грабільна. У стаўпец утыкаліся зубэ. ТРАЕНІНА ж. Некалькі разоў пераворанае поле. На траеніне сеялі азімае. ХАЗЯЙСТВА: ДЗЯРЖАЦЬ ХАЗЯЙСТВА. Трымаць свойскую жывёлу. Дзержым хазяйства заўсёды. Трэба ш што есці пасля. І куры, і гусі, і свіні, і карова. ЦІТКА ж. Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва. Цітка – калі жнея заняла перад сабою палоску і скрозь гоніць яе. ЧАПЕЦ м. Кішэчны тлушч. Чапец мы выкідваем, не ядзім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶