ГРАБАВІЛЬНО н. Ручка ў граблях. За грабавільно дзержышся рукамі.
ГРАБЕЛЬКІ мн. Прыстасаванне ў форме грабель на касе, якой скошваюць збожжа. Да касы грабелькі дзеравянныя прыдзелвалі, і яны за касою падграбалі.
ГРАДКА ж. Палоска зямлі, ускапаная на агародзе. Агарод разбівалі на нескалько градак і садзілі агурке, моркаў, картофлю, бураке.
ГУЖАЎКА ж. Прывязка для прымацавання біча да цапільна. Гужаўкай біч і палка злучаліся. Яе рабілі з кожы, каб біч круціўся.
ДВАЙНІК м. Яйцо з двума жаўткамі. Мы ўжываем у яду гэткі двайнік.
ДРАСОЎКА ж. Матыка з зубамі. Драсоўкаю драсуюць моркаў, цыбулю, часнык.
ДРАЦЬ незак. Скубці пер'е. Я курку ці гуску дзяру, і дочцы падушка будзя.
ЖЭРДКІ мн. Перакладзіна ў куратніку, на якой начуюць куры; седала. Вечарам пасажу у курніку на жэрдкі курэй, а утрам выганяю.
КАЛОЦЬ незак. Забіваць свіню. Заўжды сам закалю свіню, сам разбяру.
КВОЧКА ж. Курыца, якая збіраецца сесці на яйкі. Квочка садзіцца на яйкі, а пасля цыплят прывядзе.
КЛЁП м. Адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы. Як зробіш добры клёп, тады каса будзе добра касіць.
КРУК м. Двухзубыя вілы з загнутымі пад прамым вуглом канцамі для скопвання гною з воза. Крук – два зубэ, загнутыя, насаджаныя на палку. У хляве навоз круком падцягвалі і скідалі навоз із воза.
КУНДЗЮК м. Свіны страўнік. У свінным кундзюку чаго толькі няма.
КУРНІК м. Месца, дзе садзяцца куры на ноч. У курніку цёпла, добра курам. Як сцямнее, так і йдуць самі ў курнік, садзяцца на жэрдкі.
МАЛАКО: СЛАБАЕ МАЛАКО. Рэдкае малако. Слабае малако, але нічога! Скора нармальнае стане, бо цяля адсаджваць будзям.
МАЛОДЗІВА н. Малако ў першыя дні пасля цялення. Малодзіва - гэта жыткае малако ў каровы пасля ацёлу.
МЕШАНКА, МЕШАНЬ ж. Прыгатаваны корм для свіней. Мешанку вару так: картошачкі, бурачкоў, мукі. Усё перамяшаю і гэта даю есці свіням. Даю свіням мешань: вараную картошачку, бурак ці гарбуза і муку.
79 👁