Старонка 42
◀ / 386 ▶
I. А. Гапоненка, В. П. Трайкоўская СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ЛЕКСІКА ВЁСКІ СТАРЫ СВЕРЖАНЬ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА Сельская гаспадарка на Беларусі, як і ў іншых краінах, увабрала шматвяковы працоўны вопыт многіх пакаленняў, таму і сельскагаспадарчая тэрміналогія з'яўляецца адным са старажытнейшых пластоў лексікі і складае аснову слоўніка мясцовых гаворак, уключае вялікую колькасць лексічных адзінак, якія аб'яднаны ў розныя тэматычныя групы. Сюды ўваходзяць словы, звязаныя з жывёлагадоўляй, з зямельнымі ўчасткамі, а таксама з рознымі відамі сельскагаспадарчых работ, прыладамі працы і інш. Лексіка, якая падаецца ў гэтым артыкуле, запісана аўтарамі ад мясцовых жыхароў Далідовіча Сяргея Рыгоравіча (1918 г. н.), Лапко Ганны Іосіфаўны (1922 г. н.), Турко Людмілы Іосіфаўны (1937 г. н.). Вёска Стары Свержань знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, з'яўляецца цэнтрам калгаса «Нёман», размяшчаецца на паўднёвым захадзе на аўтамабільнай дарозе Стоўбцы- Івацэвічы. Па сваіх важнейшых моўных асаблівасцях гаворка дадзенай вёскі адносіцца да гродзенска-баранавіцкай групы гаворак паўднёва-заходняга дыялекту. АБАРОТЫ мн. Папярочныя загоны. Калі конь не дайходзіў да канца, то садзілі абароты – папярочныя загоны. АБКАЛОТ м. Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Абкалаціў снапэ, і што асталося называлі абкалот. АБСЕЎ м. Лапінка на ніве, якая засталася незасеянай. Як прапусціш пры сяўбе палосачку абсеў, кажуць нядобро, памрэ нехта. АГРЭХ м. Прапушчаная пры ворыве лапіна на полі. Як хто не ўмее араць, дык многа агрэхаў робіць. БАЙСТРУКІ мн. Кураняты, якіх курыца выседзела тайна. Байструкі, якіх прывяла курыца, мы таксама расцім. ВЫВАД м. Статак гусей. Я ўсё ўрэмя сажу гусыню, каб пасля вывад маленькіх быў. ГАСПАДАРКА: ХАДЗІЦЬ ПА ГАСПАДАРЦЫ. Упраўляцца са свойскай жывёлай. Я ўсю сваю маёмасць сматру. Цалюсянькі дзень хаджу па гаспадарцы. І курам есці даць, і карові, і свіням.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶