Старонка 41
◀ / 386 ▶
ХНЫЦІ незак. Цяжка і доўга хврэць; траціць сілы. Нэма ніякой рады, хные дзіця. ШЛУНКІ мн. Унутраныя органы, здароўе. Вуон мніе ўсіе шлункі выцягнуў. ШМАРА ж. Змазка для калёс воза. Быў у городзіе, купіў шмары для воза. ШЧОРОКУ прысл. Штогод, з году ў год. Шчороку садзімо гарбузы. ШЫМАНУЦІ зак. Паваліць, кінуць, штурхануць. Нашчо ты так шымануў місу со стола? Малый ліез до старшого, покуоль старшы нэ шымануў його од сэбэ. ЯКОСЬ прысл. Неяк. Нэ горуй, сэстра, якось трэба жыці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 386 ▶