Старонка 37
◀ / 386 ▶
ГОНДЭ, О ГОНДЭ прысл. Вось тут. Гондэ положы свойіе монаткі. О гондэ садзіса. ЗАВІНУЦІСА зак. Раптам чаго-небудзь моцна захацець. Ніешчо мніе зарэз завінулоса сала пойіесці. ЗАЙМАЦІСА НА ДЭНЬ. Світаць. Як туолько почнэ займаціса на дэнь, пуойдэмо ў ліес. ЗАКЛЯКНУЦІ незак. Знямець. Од холоду ў мэнэ закляклі рукіы. ЗАКРАСА ж. Заправа (да ежы). ЗАКРАСІЦІ зак. Заправіць (страву). Сёгоня закрасім кашу здзёром гусіным. ЗА ЛОБ. За валасы. Ухопіліса хлопцы за лоб і давай цягаці одзін одного. ЗАМУРЗАНЫ прым. Брудны. Ходзіт замурзаны любы сынок. ЗАПАДАЦІ незак. Часта хварэць. Шчо то ты, сусіед, стаў часто западаці? Шчось тобіе нэдолегуе гэтою зімою. ЗАРЫЦІСА незак. Квапіцца. Позарыліса школьнікі на яблыкі ў саду. ЗБЫТКОВАЦІ незак. Здзеквацца. Хваціт над дзеўчыною збытковаці, якій ты бэессоромны. ЗДУБЕЭНЕЦЬ зак. Моцна замерзнуць. Нашы рукі зоўсем здубеэнелі, як копалі буракіы. ЗЛАМАНЫ прым. У выразе: На зламану голову. На ліха. Ідзі на зламану голову, колі нэ чуеш, шчо тобіе говорат! КАПЛУН м. Цура. Бывало вэечором зробімо каплуна, поемо да й ляжэмо спаці. КЕЛЬНЯ ж. Сплецены з лазы "кош" для воза. КЕПЕЛІЦІ незак. Кеміць, разумець. Хай нэ бэрэцца за дзіело, колі нэ кепеліт. КЕПЕЛЬ м. Розум. Коб у его кепель быў, то гэтого нэ зробіў бы. КЕШКАЦІСА незак. Корпацца. КУБЕЭРОМ прысл. Вельмі хутка. Кубеэром марш, прынэсі мніе молотка. А вуон по сэліе кубеэром леціт. ЛАХТАЦІ незак. Прагна есці. Лаяцца. Чого вуона на тэбэ так лахтае? ЛЕДВО прысл. Ледзь. ЛУПАСІЦІ незак. Лупцаваць. Одлупасіў сына пасом, коб нэ быў той свінопасом. ЛЮБОШЧЫ мн. іран. Каханне. Ты ў мэнэ кіынь гэтые любошчы! МАНЬКА м. і ж. Ляўша. Нэ віедаў, шчо ў сусіеда хлопэц манька. МАРУДА м. і ж. Павольны чалавек.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶