М.А.Валошчык
СЛОВЫ З ВЁСКІ ЦІХНЫ БЯРОЗАЎСКАГА РАЁНА
БАХУР м. Малое дзіця. Зайіехаў до родзічкі, а там мэнэ поўна хата бахуруоў ўстрэчае.
БЛЁНТАЦІСА незак. Швэндацца, бадзяцца. Докуоль ты будэш блёнтаціса по свіеціе?
БРАКОВАЦІ незак. Не хапаць. Шкодзіць. Забракуе коню стуолько вэзці грузу.
БУЙДА ж. Няпраўда. Усэ гэто буйда, шчо вуон говорыт.
ВАРОВІТЫ прым. Капрызны, пераборлівы, патрабавальны. Варовіты ў мэнэ зяць, трэба ўміеці з ім ладзіці.
ВУОН часц. Вунь. Вуон тут лежыт твоя шапка.
ВЫДАЦІСА зак. Быць падобным. Хлопэц увэсь выдаўса ў бацька.
ВЫТУХНУЦІ зак. Выгаладацца. Голод нэ ціотка, вытухнэ – будэ есці.
ВЫЦІРАЦІ УГЛЫ. Гультаяваць. Хопіт тут тобіе углы выціраці, ідзі до роботы.
ВЫЧВЭРАЦІ незак. Непрыстойна гаварыць ці дзейнічаць.
ВЭ выкл. Прэч. Вэ одсюоль!
ВЭРЭДОВАЦІ незак. Грэбаваць. Нэ повэрэдуй, госцю, моею ежою, ходзі з намі есці.
ГВАКНУЦЦА зак. Цяжка ўпасці. Покоўзнуўса на дорозіе і гвакнуўса об зэмлю.
ГОНОШЫЦІ незак. Ламаць, рваць без разбору. Нашчо ты гэтых яблык нагоношыў?
ГУМЗІЦІ незак. Плакацца, наракаць. Хопіць гумзіці, молодзіцо, ліепш налап собіе сподніцу.
ГУСТЭЧА ж. Гушчар. Пошлі ў грыбы, убіліса ў такую густэчу, шчо ледво выбраліса одтуоль.
ДОГОНЯЦІ незак. Папракаць. Шчо ты мніе догоняеш і догоняеш, я твого хліеба нэ ем.
Паводле Л.В.Леванцэвіч, гаворка в. Ціхны адносіцца да стрыгінскіх гаворак (Л.В.Леванцэвіч. Атлас гаворак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Фанетыка. Брэст, 1993, ч. 1, 2.). Дыялектны тып матэрыялаў М.А.Валошчыка, якія публікуюцца, – верхняясельдскі. У дадзеным выпадку, відаць, адлюстраваны пераход часткі жыхароў вёскі на гаворку суседняга населенага пункта (рэд.).
78 👁