Старонка 38
◀ / 386 ▶
МЛЯЎКО прысл. Млосна. Як поела рыбы, шчо купіла, то мляўко мніе стало. МУЦІЦІ незак. Хлусіць. НА БАКЕР. На бок. Твуой бацько быў мудрогелісты кавалер, носіў шапку на бакер. НАБІРАНКА ж. Малая пасудзіна для збірання ягад. Ідэш по ягоды, то нэ забудзь набіранку ўзяці. НАГЭЛНА ж. Ліха, бяда. А коб вас нагэлна ўзяла! Куды вас нагэлна нэсэ?! НАЛІВАНКА ж. Крывяная каўбаса. До Коляд забілі паршука і наліванку зробілі. НАСТРЭМАК прысл. Напрасцяк. Ідзіетэ настрэмак, як йішлі, і будэ якраз шчо трэба. НАХВОРОБУ прысл. Навошта. Нахворобу вуон тобіе здаўса? НАШЧО прысл. Навошта. Нашчо ты гэто робіш? НІЦ займ. Нічога. НЫХВЭЦІ незак. Працягла хварэць. Гэтая яблоня под окном ныхвэла, ныхвэла да й зусіем зачахла. НЭДОЛЕГАЦІ незак. Нездаровіцца. Шчо тобіе нэдолегае? Ніешчо ў тэбэ від кепскі. НЭХЛЮЙ м. Неахайны чалавек. Нэхлюй, почысці спочатку своіё нагавіцы, а потом ужэ ідзі до людэй. ОБЛІЗАНЭЦ м. У выразе: Получыці облізанца. Нічога не атрымаць. Получыш ты ў мэнэ облізанца. ОБЧАХНУЦІ зак. Падсохнуць. Ужэ нэма росы, трохі обчахло на дворы. ОДЛЕТЧЫ зак. Сцішыцца (пра боль). Далі укола і зразу одлегло ў грудзях. ОДПЫНІЦІ зак. Завярнуць, адагнаць жывёліну. Одпыні корову од жыта! ОДРАДОВАЦІСА зак. Нацешыцца. Дочка ніяк нэ одрадуецца, шчо ёй новы чэрэвікі купілі. ОДЭРВЕЭНЕЦІ зак. Анямець, здрантвець. Нэ добрэ посэдзіела і нога одэрвеэніела. ОНО прысл. Толькі. Помогу тобіе, оно скажы, колі прыці. ОПРОЧ прыназ. Апрача. Опроч тэбэ хай прыдэ і твуой брат. ОСМЫЧЫНЫ мн. Адыходы ад ільну пры часанні шчоткай. ОСТОРКНУЦІСА зак. Затрымацца, апынуцца. Осторкнуўса трохі на рынку, да й хучэй дохаты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 386 ▶