Старонка 33
◀ / 386 ▶
НЭМА КОЛІ ЎГОРУ ГЛЯНУЦІ. Працаваць велімі многа і старанна (круціцца як у коле вада). Мне ўчора цэлы дэнь нэ было колі ўгору глянуці. НЭ СПАДЭ С ТЭБЭ ШАПКА. Нічога з табой не здарыцца. Нэ спадэ с тэбэ шапка, колі ты сходзіш і попросіш коня на заўтрэй. ОБОЕ РАБОЕ. Які адзін, такі і другі (адзін аднаго не перацягне). Воны обое рабое, ні тым ні другім нэ попрэшса. ОДЗЕЛАСА БЫ ВАНЁШЫХА (ОДЗЕЎСА БЫ ФУФІЧ). Адзецца вельмі неахайна і непрыгожа (Ванёшыха і Фуфіч – рэальныя мясцовыя людзі, якія заўжды альбы як апраналіся). Ну ты, Олька, і одзеласа бы Ванёшыха. ОНО ОЧЫ ВІДНЫЕ. Схуднець (рэбры ды скура). У ее послі больніцы оно очы відные. ОЧЫ РЭЖЭ. Кідаецца ў вочы. Гэта новая ясёнка так і рэжэ очы. ПІЛНОВАЦІ БЫ ОКА Ў ЛОБІ. Сачыць вельмі ўважліва. Ганна пілнуе свого ўнука бы ока ў лобі. ПОПРЭШСА, БЫ РУКАМІ Ў ГНОЙ. На дапамогу гэтага чалавека нельга разлічваць. Тобою попрэшса, бы ў гной рукамі. РОБІЦІ БЫ НЭ СВОІМІ РУКАМІ. Рабіць павольна і няякасна (рабіць бы мокрае гарыць). Ты нешо робіш бы нэ своімі рукамі. СВЕТ ЗАБРАЦІ. Быць зайздросным, усяго жадаць без меры. Ты чула, шо Пэтэрухова посадзіла двое соток. Гэто і нэўдзівіцельно, вона б увэсь свет забрала. СВЕТУ БЕЛОГО НЭ БАЧЫТ. Працаваць зашмат, праз меру. Вон свету белого за роботою нэ бачыт. СМЭЯЦІСА БЫ ДУРНЫ З СЫРУ. Смяяцца без прычыны (дурня па смеху пазнаеш). Чого ты смэешса бы дурны з сыру? СПАЦІ НА ХОДУ. Рабіць павольна, неахвотна (рабіць як не сваімі рукамі). Хай бокрые ее роботы, нэ робіт, а спіт на ходу. СПАЦІ Ў ШАПКУ. Прапусціць, не заўважыць што-небудзь (варон лавіць). Ужэ ў пэчэ даўно выгорэло, а вона ўсэ спіт ў шапку. СТАВІЦІ КОНІ. Надувацца без прычыны (надзьмуўся як сыч). І чого ты ставіш коні на роўном мецы? СТАЦІ БЫ ЦЕНЬ. Схуднець (ні з стану ні з твару). Ты, Ганна, зусім ужэ стала бы цень. СТОІШ БЫ ЛОМА З'ЕЎ. Стаяць незвычайна прама, лянавацца схіліцца (няйначай кол пракаўтнуў). Чого ты стоіш бы лома з'еў? СЭДЗІШ ЯК ЮДЭЛЕВА КОРОВА. Сядзець неяк незвычайна, няёмка. Рэальны выпадак з жыцця вёскі Смаляніца: Litary Юдэль послаў сына ў хлеў побачыці, шо корова робіт (час быў тэліціса). У хлеве была
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶