Старонка 34
◀ / 386 ▶
я'ма, і коро'ва туды' провалі'ласа за'днімі нога'мі. Сын поба'чыў, прыбе'г у ха'ту і ка'жэ: "Та'ту, та'ту, на'ша коро'ва сэдзі'т". З того' ча'су і ка'жут "сэдзі'ш бы Ю'дэлева коро'ва". СЯДЗЬ (ЛЯЖ) КРЫЦОЮ. Супакойся. Чого' ты крычы'ш, бы рэ'заны. А ну, сядзь кры'цою! ТЭЛІЦІСА (пераносны сэнс). Рабіць што-небудзь вельмі павольна. Ну шо ты ўсэ тэ'лішса, подава'й се'но хучэ'й. УЛЕЗЛО Ў ОЧЫ. Трапілася на вочы і не забываецца. Мне то'е полотно' гэ'так учо'ра ў о'чы ўле'зло. У ОЧЫ ЛЕЗЦІ. Надакучваць (лезці як дым у вочы). Одчэпі'са і нэ лезь мне ў о'чы. ХВОРОБА (ХАЛЕРА) ЁГО' (ТЭБЭ') ЗНАЕ. Не ведаю (чорт цябе ведае). Хворо'ба ёго' зна'е, дзе вон подзе'ўса. ХОЦЬ БЫ ДЗІЧКІ. Усё роўна (хоць мак сей). Я ёму' крычу', крычу', а ёму' хоць бы дзі'чкі. ХОЦЬ ДО РАНЫ ПРЫКЛАДВАЙ. Добры, спагадлівы ў пераносным сэнсе (хоць да сэрца прыкладай). Тэбэ', Якоў, як тобе' шо трэ'ба, хоць до ра'ны прыкла'двай. ХОЦЬ ЖЫВЫ' Ў ЗЭМЛЮ ЛЕЗЬ. Вельмі цяжкае становішча (лажыся ды памірай). Ну і шо мне робі'ці, хоть ты жывы' ў зэ'млю лезь. ХОЦЬ З КОЛЕНА ВЫЛАМІ. Здзейсніць любымі сродкамі (хоць ты дой быка, але дай малака). Прычэпі'ўса вон ўчо'ра до мэнэ', хоць з колена возьмі' і вы'ламі. ХОЦЬ КОЛ НА ГОЛОВЕ' ТЭШЫ' (ХОЦЬ ТЫ ЁМУ' ЛОПАТКУ ОТПОРЫ'). Гаворыш чалавеку, а ён не хоча разумець (як да сцяны гаварыць). Уп'ё'рса вон учо'ра, хоць ты ёму' лопа'тку отпоры'. Стоі'т і стоі'т на своё'м. ЧЭРЭЗ НОГУ'. Рабіць абы-як (стук, грук, абы з рук). Ты ўсэ, Сэмэн, чэрэ'з ногу ро'біш. ШО Ў ГОЛОЎ КОПНЭ. Рабіць ці гаварыць, што прыйдзе ў розум (розум свінні з'елі). Стэпан учо'ра говоры'ў, шо ёму' оно' ў го'лоў ко'пнэ. ЯК НЭ ЕЎ, ТО НЭ МОГ, А ЯК НАЕЎСА, ТО КОБ ЛЁГ (прымаўка). Галоднаму працаваць цяжка, але пад'еўшы добра і адпачыць. ЯК ОПАРАНЫ. Рабіць нешта вельмі хутка (як варам абліты). Чого' ты бэжы'ш, бы опа'раны. ЯК ПОШОЎ, ТО ЗВОН ГОЛОВУ ПРОБІЎ. Адсутнічаць вельмі доўга. ЯК ЦЫГАН ПОВЭЧЭРАЎШЫ. Рабіць з неахвотай ці адкладваць справу на потым (заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады на гару). Ну ты со'ні і даў, як цыга'н повэчэ'раўшы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 386 ▶