Старонка 32
◀ / 386 ▶
КРЫШКІ Ў РОЦІ НЭ БЫЛО. Нічога за працяглы час не з'есці (ні расінкі ні каліва ў роце). У мэнэ соні за цэлы дэнь і крышкі ў році нэ было. КУРЧ УЛЕЗ. Дранцвенне (зацяканне) рукі ці нагі. Чого ты гэтак ідэш? Курч у ногу ўлез. ЛАСКАВЭ ТЭЛЯТКО ДВЕ МАТКІ ССЭ, А БОДЛІВЭ НІ ОДНУ (прымаўка). Калі чалавек добры і спагадлівы, яму заўжды дапамогуць, а калі дрэнны ды злы – ён нікому не патрэбен (добраму чалавечку добра і ў запечку, а ліхаце дрэнна і на куце). ЛЕЗЦІ Ў ШКОДУ. Рабіць штосьці дрэннае. І чого ты заўшэ ў шкоду лезэш? МАЙ, ГОНІ ВОЛЫ Ў ГАЙ, А САМ НА ПЕЧ УТЭКАЙ (прымаўка). У травені часам бывае вельмі холадна. МАРАТЫ (ЗАМУЛЯНЫ) БЫ КОМІН. Неахайны, брудны (комін у хаце заўжды чорны). Ты, Ігнат, сёгоні замуляны і мараты бы комін. МАЦІ ПОРВЭ ПАЗУХУ ДЗЕЦЯМ ХАВАЮЧЫ, А ДЗЕЦІ ПОРВУТ ПАЗУХУ ОД МАТЭРЫ ХАВАЮЧЫ (прымаўка). Маці ўсё для сваіх дзяцей зробіць, а дзеці часам забываюцца пра бацькоў. НАБІЦІ КІШКУ. Пад'есці многа, але абы чым (часцей за ўсё ўжываецца ў негатыўным сэнсе). Тобе, Макар, оно кішку набіці; про другое ты і нэ думаеш зусім. НАШОЎ СОКЕРКУ ПОД ЛАЎКОЮ. Сказаць тое ці даць параду, што і так усім вядома (у зубах люльку знайсці). Ну ты і нашоў сокерку под лаўкою. НІ ЦЫБУЛЬКІ НІ ЎКРЫШЫЦІ. Жыць бедна (ні скарынкі ні саланінкі). У гэтых Макаровых ніколі ў хаці нэма ні цыбулькі ні ўкрышыці. НОСА НЭ ЎБІЦІ (НЭ ВОТКНУЦІ). Цесна, мала месца (цесна як у бочцы). На вэсёлі ў хаці носа нэ было куды ўбіці. НЭ БЭРЭЦЦА ЗА ХОЛОДНУЮ ВОДУ. Гультаяваты чалавек (палец на палец не пакласці). Чого ты дажэ за холодную воду нэ бэрэшса? НЭ ВЫДУРНЯЙСА. Не сваволь, не дурэй. Дзеці, нэ выдурняйтэса вэтэ больш. НЭ ДОКАЗВАЙ ШТУК. Не гавары (не рабі) абы-чаго. Хваціт, нэ доказвай ты больш ніякіх тут штук. НЭ КОПЫЛЬСА. Не надувайся як індык (надзьмуўся як індык). Ну ладно, сынок, нэ копыльса ты больш. НЭМА ГУЗА Ў ЛОБІ. Дурны, неразумны чалавек, які да таго ж не адказвае за свае ўчынкі (чысты дурань, алею мала ў галаве). Нэма зусім у тэбэ, Пііп, гуза ў лобі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 386 ▶