Во гэта кураняткі прывязла яна, кап хоць куру якую зарэзаць увосень. Шльную іх. Гэтак i жывецца. У сё роўна што... А уміраць страшна. Запісана ад П.В. М акаўчы к 1918 г.н., в. Пляшэвічы, Нясвіжскі р-н., 2000 г. $ 5|С $ $ $ $ — Як на Яна гулялі? — На Яна, як ідом, дык у Лявонавіч. Там был! танцы. Лявонавіцкая дзярэўня была там, дык мы ідом церас сяло i у клуб. Як вечар, толькі шарэецца, — дадому. Даўней не было, каб гэто па начах хадзілі. Не... — А вогнішча на Купалле палілі? — Палілі. Маладзёш. Вянкі хадзілі плялі. Былі ж каладзязё. Гэтые (моладзь) цягалі калаўроткамі, але не гэтак, як корбут даўней. Дык вянок прыцягнеш, вісіць гэты вянок, пака не высахне, не адваліцца. Сядзелі, сьпявалі песьні. На вянок так рвалі якіе цьвяты. Што седзяць на дарогах кветачкі. Сіненькіе некіе цьвілі. Валошкамі называюць у нас. Усякіе, якіе на дарошцы назьбіраем-назьбіраем. Возьмем які шнурочак, каб не рассоўваліся i вянок такі круглы паўём. Корап выцягнем назат. Вядром гэтым чэрпалі воду. Раней жа жылі праскоўі. Не гэтак, як цяпер жывуць. Вянкі гэтыя паложана было на Яна прычапляць. На вянкі не гадалі. A гадалі вот калі. Як Новы гот. Дык ужо на гэтую куцю гадалі. Вот як наварыш куцью, паставім сена на покуце i на сена куцью, бо некалі былі гаршке. Гаршчочкі такіе на базары прадавалі. У гаршкох варылі, каструляў не было. Гэтые гаршчочкі накрывает. Скаравоткі маленькіе на гарпгчэчкі купляліся. Стаўлялі гэтую куцю, i яна стаіць. Назаўтра рана, як устаём, на першы ш дзень гэтую куцю ядзім. Матка накідае шчэ каўбасу на стол. Сьвята. Як поена куця, дык пяклі блінчыкі посные. Гэта на алеі. Быў алей с сем'я — свой. Эта масла поена. Пойдзе бацька мой, наробіць гэтага алею. У нас там гналі алей. Нагоніць бацька бутылак дзесяць, i елі мы яго. I хлеба мазалі, аблівалі, i картошку. Маку намном. Мак сеялі. Было маку во па такіх торбах (паказвае). Харошага маку. Сахарына было бубкаю. Куплялася. Сахарынаю салодзім. Намачаем гэтых блінцоў у мак на вечар. Наварылі кампоту. Яблык насалодзім. Гэта поена вячэра. Патраўка поена, еялётка. Сялётка хароша такая: во аш зь яе льецца. — А патраўка — гэта што за страва
Дадатковыя словы
семя
7 👁