Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
Патраўка? Кіне у чыгунчык, наварыць, патом цыбулькай паткалоціць. Некалі на гэта у нас казалі верашчака, а цяпер ужэ падал ікатнаму кажуць патраўка. I я чую i цяпер каторые кажуць: верашчаку варыла. Або як ужо скаромную куцю варыла матка на Коляды на першы дзень. Так кідае косткі туда, у чыгунок. Да жырные такіе. Патом мукою. Харошай мукі напытлюем, свая пшаніца была. Паткалоціць туды цыбулькаю ж жырам, патскварыць яе, накрые. Яна утушыцца. Ой, прыедзем с цэрквы — абет. Становіць матка каля стала усіх, молімся. Садзімося усе — уся сям'я. На стале i калбаса, i мяса, i халоднае наварана, i учарашні кісель с аўса, ён такі: застывае, i салоджаны мак — усё. Хто што хоча, есьці. Во як даўней рабілі. Цяпер усё павыводзілі. Няма гэтага. Можа ў людзей дзе... Як чую, па радзіву гавораць, што робяць, як некалі у нас, на У краше. А тут... Не-а. Запісана ад П.В. Макаўчык 1918 г.н., в. Пляшэвічы, Нясвіжскі р-н., 2000 г. ****** Тут дзяўчата, маладые студзенты, хадзілі, фальклор сабіралі. У міне была кніжка, Зорка" называлася, 27 года кніжка. Дзеўчата прычапіліся: атдайце эту кніжку. Яна ужо патропана была, па ёй вучыліся мае сёстры, я. Я атдаў тую кніжку. Эта яшчэ пры Полыпчы было. Кніжка была Зорка". Беларускую мову троха вучылі там ці што. Семінарыя была настаўніцкая у Нёсьвіжы. Гадоў два пабыла семінарыя, патом палякі закрылі. Я у той семінарыі не вучыўся. У школу хадзіў звычайну. А у лесе была школа — публічна поўшэхна школа называлася. Школа сем класаў. С шасьці класаў бралі у гімназію. Гімназія імені Сыракомлі. То там трэба было плаціць сто пейсят злотых за права вучэньня. I дальшэ сто пейсят злотых за кніга, за цетрадзі, за крандашы, за краскі (сем красак там было). Зьмешвалі краскі. Нас вучылі этаму. Но не толькі гэтаму. Мы працавалі, сталярка была. Рабілі, напрымер, падстаўка. Сьвецярка такая. Гімназія была польская. Але да палавіны года павучыліся nano льскі. I рускі язык быў. А патом так: жэлаюшчые падавайце заяўленія у рускую школу, а жэлаюшчые — у польскую. У польскую панапісваліся многа. Так польска с утра. Нам трэба у тры часа падымесься, а патом дадому, да пяць кіламетраў па гразі ісьці. Плоха было. Я пайшоў у рускую гімназію. Бацька пасаветаў у рускую. Мне лёгка было вучыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
10 👁
 ◀  / 386  ▶