Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
паехала — іх вышла тры — i прапала. Дык яна пабаялася. Кажа, што можа дзе утапіў тую. Ды й не паехала. Засталася зь ім пры брату. Брату ш не патрэбна. Сталі спорыць. Яна кінула, дай прышла сюды. Ён быў калека. Узяў жанчыну за служанку. Яна яго даглядала. Калека той гэта усё ей апісаў тут: хату, старэнька стаяла там во. Там жыў гэты стары. I вот, як матка памерла, гэта сыну засталося. Ён ажаніўся, i мы тут жылі. Потым прыіжджаў яго брат к нам ужэ. А мы тады паставілі гэту хату. Ён купіў там у Раёўцы гатовую. Мо брат тут хацеў узяць што, ні знаю. Сказаў толькі: — Дайце мне ікону. Былі тры польскіе іконы. -— Наце, глядзіце. Ён узяў адну ікону i кажа: — Во вы i хату новую паставілі. Я кажу, што ж тая ўжо, сабакі глядзелі у вакно. Так паставілі новую. Ён пагаварыў, пасядзеў. Я кажу: — Можа пачаставаць? Наце абедаць. — Не, я пайду тут к радне сваёй. I паехаў. А тако жылі удваіх. Гора было. Рабіла усё дома. Карова была, сьвіня былі, хазяйства ж было, трымалі. Вот як. У калхоз хадзіла на палявые, картофлю капалі, сена сушылі. Дак яшчэ ж, як калхоз пачаўся, коньмі разорвалі картофлю. Мералі на куске. Выдзел быў. На выдзелы капалі. А патом, як трактарэ, яны лічы пачалі ўжо трактарамі i касіць, а мы ўжо сушылі ета сена. У калхозе хадзіла рабіла. А вот ей, дочцы, было шэсьць годзікаў. Так самага меншага гадавала: вазіла каляску. 1ду з работы, так жанчыны кажуць: — Глянь, дзе твой хлопец. Каляска ўгары, хлопец пат каляскаю, а яна яго выцягвае, менціць па жопе. Шэсьць годзікаў, дзіцяці пакідала ж. Ішла у калхоз. Рабіць жа трэба было. На каго пакідала? На дзіця... I вот вырасьлі. А здароўя не маюць. Цяпер маладые ўсе балеюць... Вот мой замуш. Жыла. Што я ўжыла? Нічога. Гора, клопату, бяды. Дванаццаць гот хварэў, з бальніцы да ў бальніцу. Да абмірае. Скорую да скорую вызывалі. Цірас дзень іду да іду ў Нясьвіш. Пазамыкаю, пазачыняю, да й іду. Іду на аўтобус, далёка, пад гасьцінец туды. Саджуся i еду. А назат прыеду да іду зноў. Дадому трэба было. Сьвінё былі, курэй трымала. Эта ужо зьвялі, ні курэй німа, ні сьвіней
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 386  ▶