Я у бацькоў адна была, а чатыры хлопцы. Мяне шкадавалі. Бывала ісьці некалі на ноч не пускалі бацькё. Дык ужэ на танцы было блізенька ісьці. Прашуся у бацькоу, на танцы хочацца, дык матка: — Не путчу, не пойдзеш i ўсё. А ўжо падыдзе ціхенька ацец: — Ай, хай пойдзе, хай пагуляе, да тут недалёка. Я кажу: — Мамачка, я доўга не буду, вот гадзіны у дзве прыдзем. А ён заўсёды мяне атпускаў, бо шкадаваў міне. Я i замуш ішла, то ён плакаў, хаця б кап добра было. Але усяго было. Як вып'е, то усяго было. Запісана ад П.В. Макаўчык 1918 г. н., в. Пляшэвічы, Нясвіжскі р-н., 2000 г. ******* Маладая я у калхозе рабіла. Усё жыццё. За Полыпчу жыла. Сваё поле было у бацькі. Бедные былі мы. Хадзілі да пана на работу. Жылі паны... Я у Смоліч жыла. Шэсьць кіломэтраў адгэтуль. Хадзілі на работу. Пойдзеш, заробин злот. А як вырабатку дасьць, вырабіш вырабатку, i два злотых палучыш. Сукеначка будзе якая сітцавая. Во як было. Поле мала было, а нас чатыры браты, а я пята. Гэтак i жылі. А патом ужо, як прыйшла сюда замуш, прыйшлі Саветы. Ужо поле не трэба, надзялілі соткі. Да во тут i жыву. Запісана ад П.В. Макаўчык 1918 г.н., в. Пляшэвічы, Нясвіжскі р-н., 2000 г. ******* Выходзіла замуш у вайну я. Браты мае былі на вайне, ніхто i на свадзьбе не быў. Там вечар гулялі. Адно быў бацька. Матка не жыла. Без маткі было. Матка мене шчэй пакінула дзяўчынаю, памерла. А браціха была са мною, учыла меня. Выйшла замуш сюды — шэсьць кіломэтраў ат Смаліч. Замуш прышла, а эта матка балела яго. Памерла скора. Шэсьць месяцаў толькі i жылі разам. Я ужо тожа засталася адно зь ім. Тут i дачка радзілася. У доме стары жыў, калека. А матка у яго служыла. Вот як была. Матка яго сама з Лазавіч. Як была эта вайна, тутака стаялі салдаты. Яна за украінца выйшла замуш. Радзіўся ужэ ў яе эты хлопец. Яна жыла пры брату. Потым, як стала трохі успакойвацца, ён выяжджаў, забіраў матку. Матка ні захацела ехаць зь ім туда, на Украіну. А адна
Дадатковыя словы
выпе, заробйн, кілбмэтраў, смбліч
6 👁