ранены. Ды па сьнягу... цэлых чатыры годы. Ужэ яму будзе на Пакровы дзесяць гот, як памёр. Посьле мяне тады вызвалі ў райсабез, пэнсію мне яго далі, інваліндская. Я адна была ў хаце. Дзесяць гот адна. Цяпер во сьмялей жыву. Дочка прыехала. А як адна, так замкнуся ды ляжу. Думаю: можа й не устану да дня. Буду ляжаць тут замкнёна. Ніхто ж не ходзіць. Тут чалавека не ўгледзіце. Гэта цяпер да дных дзеце прыехалі, двое унукаў. То яны праедуць па сяле, а так нема. Усе старые. Але прыяжджалі даўней i ка мне унукі, што былі малые. Цяпер ужэ прыжаніліся i праўнукаў прыждала. Гэта во ужо праўнукі i у сына праўнук. А у самой было чацьвёра у мяне дзяцей. Але... Аднаго забілі у Слуцку, ён быў у ваеншчыне. Ішоў увечар дадому i забілі. А другі у Семіпалацінску. Німа зьвесьцій ад таго. Прапаў, а двое асталося. Самы сын малодшы i дочка. Дочка сюды прыехала. Яна таксама здароўя не мае. Была на балонах, дзе гэта робяць краску. Та паўліяла на здароўе. Вот у міне, бо я хадзіць не магу. Кажа: памрэ мама да бачыць не будзем. Тут жа у нас гэтака дзярэўня... Ну хат колькі, а людзей няма. Памрэш, дак будзеш ляжаць, чэрві пойдуць. Ніхто ж не йдзе. Ніхто-ніхто... Во цэлы дзень прасяджу, а ці пройдзе па вуліцы хто. Раней тут было многа людзей. Дык польскіе, як прыйшлі Саветы, павыезджалі. На хутарох — былі кругом хутары, тут i там, — яны жылі. Багатые. Зямлі было тут многа. Людзей. Адно асталося дзьве хаці тут польскіх. А потым панаяжджалі сюды перасяленцы с Польшчы. Во тут жыве адна жанчына с Польшчы. Старая тожэ. Адна ў хаце. За нашай хатай другая, а яе трэця хата, упапярок стаіць. Старая хоча выяжджаць да сына ў Расію. Балея таксама. Задышка вяліка. Каторые ў Польшчу павыяжджалі, гавораць па-польску. Во прыяжджалі, тут касьцёл зрабілі. Ксёндз прыежджаў. Гэта ужо дзьве нядзелі, што наехала было с Польшчы. Аўтобусы бальшые такіе. Хадзілі, глядзелі, дзе й іх хаты былі, дзе што. Яны i тады па-польскі гаварылі. Гаварылі самі сабе, як тут жылі, па-рускі. А як с кім дзе гаворыць, калі там хто прыедзе, дык ужо па-польскі. I цяпер во прыяжджалі, па-польскі гавораць. Жывуць там даўно, дык чаго не гаварыць. А як с кім, во ужо старой гэтай, намі, дык па-дзеравенскі. А ўсё раўно язык варочая. Запісана ад П.В. Макаўчык 1918 г. н., в. Пляшэвічы, Нясвіжскі р-н., 2000 г
7 👁