Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
B.M. Курцова 3 ГАВОРКІНЯСВІЖСКАГ А РАЁНА Ай, дзеткі, я стара. На Міколу перад Колядамі будзе 82 гады, пойдзе 83. Можа ужо памру да Колядаў. Ужэ, ведаеце, не магу нічога дзелаць. Ганяе, як устану, ганяе. Каб не трымалася за што, дык упала. Была што эта нага аднялася. Стаяла во так во. Ляжала у бальніцы. Цэлы гот лячыла ногу. Яна мне i сёння баліць. У сьпіну як пачне даваць, дак днімаецца сьпіна. Цяпер во была забалела прошлую зіму у пяце, не магла стаць на пяту. То я парыла, ванны во з гэтае картошкі (тапінамбура — В.К.), што сядзіць у агародзе, рабіла. I сь сена перш парыла. Трошкі лепш. А як стала парыць картошкай, мне памагло. Але ўсё роўна як пахаджу-пахаджу, так чую: там папіквае, паколвае у пяце. Паколвае чутна, але раней не магла ўстаць. Тока ўстану i скачу. Мяне гне да зямлі. Як пахаджу — адагне трошкі. У мяне тут круп выперла гэты с пазваночніка. Гэты во нічога, а гэты тырчыць. Вот яна, нага, i баліць у мяне ат тога. Гэту ногу атняло. — Адгэтуль во, — сказ ал i урачы, — выйшаў нэрв. А яго назад не загоніш... А нэрвы? Дванаццаць гот хварэў. Дванаццаць гот стаяла стойма. Стаіш i наравіш i ні ўнаровіш. То не гэтак падасі, то не гэтак што. Вядома: хворы — ненавісны. Але потым усё роўна, як уміраў, казаў: — Ты то міне глядзела. Hi знаю, хто цябе будзе глядзець. Усяго перажыла. Да адна у хаце, да работы па вушы. Паплачу-паплачу да ўсё роўна... I сена на мне, i каровы, i сушыць трэба было, i прывезьці трэба было. Вот вам i нэрвы разышліся. А вып'е, то прыйдзе, яшчэ i матам нагне. Усяго было у жызьні. Патом на апендыцыт рабілі у шэйсят гот апэрацу. Глухавата стала. На адно вока не бачу. Ужо i прошлы гот не бачу. Цяпер цёгаецца во троху нага. Трэба цёгацца. Як ногі тупаюць трохі, дык i іупай. Маладые балеюць да ўміраюць... А так. Вот дачка прыехала, будзе даглядаць мяне. Эта ужэ дочка пашла на пэнсію, ёй пійсят чатыры года. Яшчэ гот робіць, але яе атпусцілі, бо я ж адна. Стары быў мой інвалід. Ён быў ранены. Рука бы яго з вайны... Пальцы во, не адгіналіся. Была у яго рана вялікая, косьць даставалі. Мужык хварэў дванаццаць гот. Вядома, быў на вайне, да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 386  ▶